Літаральна сёння сутыкнулася з тым, што куратар нашага курса заклікала вельмі настойліва да ўдзелу ў фестывалі талентаў. Прывабна, вельмі хочацца… але вось з такіх дробязей і складаецца каштоўнасць маёй веры. І такіх дробязей бліжэйшыя сорак дзён будзе вялікая колькасць.
Спадабалася думка нашага арцыбіскупа падчас гаміліі на папялец: “Сёння, калі пасля Імшы будзеце вяртацца дамоў, людзі ў метро, напэўна, будуць звяртаць на вас увагу, можа, са здзіўленнем глядзець на вашыя галовы, пасыпаныя пеплам. Але вы не саромейцеся і не бойцеся…”
Сапраўды, няхай з гэтага сімвала – попела, гэтага знака, што я гатова працаваць над сабой, распачнецца час вялікай Божай ласкі. Галоўнае не забыць, што я “не ўсе”, і з пакорай і ўпэўненнасцю ўвайсці ў Вялікі Пост.
22.02.12
Lissa