У нядзелю пасля ранішняй Святой Імшы больш за 30 дзяцей нашай парафіі таксама сабраліся разам, каб весела правесці супольны час і прыняць удзел у “казачным падарожжы”. Удзельнікі мерапрыемства былі жыхарамі трыдзевятага каралеўства Дабра, якія здзейснілі падарожжа ў трыдзесятае каралеўства Казкі. У каралеўстве Казкі жыла сумная Царэўна, сябры якой “завіслі ў Кантакце” і больш не хочуць гуляць разам. У супольных гульнях і конкурсах дзеці дэманстравалі сваю дабрыню, вучыліся ветлівасці і дабразычлівасці да іншых, а таксама сапраўднай хрысціянскай радасці сэрца, поўнага дабра.