background
Понедельник, 03 Март 2014 07:23

З жыцця кс. бп. Юрыя Касабуцкага

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

23 лютага мы перажывалі вельмі радаснае спатканне з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім. І не проста спатканне… Мы мелі магчымасць маліцца разам падчас св. Імшы, якую цэлебраваў ксёндз біскуп. Яго візіт вярнуў нас ва ўспаміны, на 15 год назад, калі напрыканцы ўжо мінулага стагоддзя ў нашай парафіі пробашчам быў прызначаны малады святар – ксёндз Юрый Касабуцкі. Што праўда, зналі мы яго яшчэ раней. Будучы клерыкам Гродненскай духоўнай семінарыі, ён прыязджаў у наш касцёл разам з ксяндзом Эдмундам Даўгіловічам-Навіцкім, які ў той час спаўняў абавязкі пробашча нашай парафіі. Служыў кс. Юрый у нашым касцёле нядоўга, крыху менш двух год, са снежня 1997 года па верасень 1999 года, але памяць па сабе пакінуў добрую. Яго вельмі любілі дзеці. Старэйшыя адносіліся да яго з пашанай. Сёння з дапамогай фотаздымкаў хочацца ўспомніць тыя далёкія ўжо дні, калі цяперашні дапаможны біскуп быў яшчэ зусім маладым святаром. Але пачнём яшчэ з семінарыі.

 

 


 

На фотаздымку на фоне Гродненскай духоўнай семінарыі разам з кс. Эдмундам бачым, тады яшчэ клерыкаў, будучых святароў: братоў Бараўнёвых Юрыя і Сяргея, Уладзіміра Русака, Валянціна Станкевіча і будучага біскупа Юрыя Касабуцкага. Здымак зроблены амаль 20 год таму, у 1995 годзе.

 


 

У час навучання ў духоўнай семінарыі, канікулы і святы, будучы біскуп часта разам з кс. Эдмундам прыязджаў у нашу парафію, дамагаў пробашчу падчас цэлебрацыі св. Імшы. На гэтым фотаздымку дыяканы Юрый Касабуцкі і Сяргей Бараўнёў з кс. Эдмундам у нашым касцёле.


 

Падчас першай св. Імшы з новым пробашчам.  6 снежня 1997 года.


 


 

Парафія вітае новага пробашча кс. Юрыя і дзякуе адыходзячаму –    кс. Эдмунду.


 


 

На св. Імшы прысутнічалі святары з вілейскага дыяканату. На гэтым здымку бачым таксама тагачаснага пробашча парафіі ў Касцяневічах святой памяці кс. Зыгмунта Абартуха.

Затым распачалося служэнне ў парафіі: штодзённая цэлебрацыя Эўхарыстыі, хросты, шлюбы, пахаванні, падрыхтоўка дзяцей да Першай Святой Камуніі. На жаль у архіве захавалася мала здымкаў таго перыяду. Змяшчаем некалькі, зробленых у 1998 і 1999 гадах .


 

 Адметны, 50-ты, шлюб і апошні, удзелены кс. Юрыем у нашай парафіі.

 


 

Час праляцеў вельмі хутка і ўжо кс. Юрый пакідае нас, каб працягваць вучобу ў Каталіцкім Універсітэце у Любліне. Гэты здымак зроблены пасля св. Імшы 18 верасня 1999 года, апошняй св.Імшы кс.Юрыя ўжо з новым пробашчам кс. Алегам Мурзічам. У гэты дзень кс.Юрый асвяціў  фрэску з выявай Езуса, нясучага крыж на гару Кальварыю, адноўленую  нашым парафіянінам – мастаком Эдуардам Мацюшонкам. На здымку сям’я Мацюшонкаў са святарамі. 

 

А зараз некалькі момантаў апошняй св. Імшы кс. Юрыя і першай у нашай парафіі кс. Алега.

 


 

На гэтым здымку, зробленым 18 верасня 1999 года  бачым маленькага міністранта Кірыла Бардонава. Тады яшчэ ніхто не здагадваўся, што гэта будучы святар.


 


 

Падчас гэтай св. Імшы дыяканскую паслугу спаўнялі  добра нам вядомы Аляксей Раманчук і Валянцін Станкевіч, бачым таксама  прысутнага кс. Пятра Пятрагу, тады яшчэ пробашча ў Красным.

 


Шчымлівыя моманты развітання:

 


 






Дзеці дзякуюць кс. Юрыю за духоўную апеку над імі, за той час, які ён правёў разам імі.  Ім, малым дзецям, цяжка было зразумець Божую волю, чаму  той, каго яны палюбілі, з якім ім было так добра, павінен некуды выехаць. Парафіяне яшчэ памятаць, як трымаючыся сваімі маленькімі ручкамі за сутанну пробашча яны, развітваючыся, пралівалі горкія слёзкі. Так у верасні 1999 года перагарнулася чарговая старонка жыцця Юрыя Касабуцкага, нашага былога пробашча а сучаснага дапаможнага біскупа нашай дыяцэзіі. Будзем жа памятаць аб ім у сваіх малітвах і чакаць чарговых радасных сустрэч з ім.
























 

 

Прочитано 1307 раз