background
Понедельник, 27 Август 2012 10:44

ІІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

23-26 жніўня ў Івянцы адбылася ІІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, у якой прыняла ўдзел і моладзь з нашай парафіі.

На Парафіяду з Вілейкі на чалез кс. Андрэем выехала на 11 чалавек:

група А - Раман Жураўскі, Мікіта Зяновіч, Віалета Сяржант, Эмілія Томкавіч.

група В - Павел Качкан, Аліна Пятніцкая, Вікторыя Кезік.

група С - Ягор Шырочын, Вікторыя Смажанкова, Таццяна Пешкур, Вераніка Шаблыка. 

 

Удзельнічала ў мерапрыемстве 11 каманд з парафій архідыяцэзіі. Нягледзячы на тое, што нашая супольнасць упершыню ўдзельнічала ў спаборніцтвах такога тыпу, як Парафіяда, моладзь парафіі выступіла цалкам нядрэнна - 5 месца ў агульным заліку, заняўшы І месца ў конкурсе біблійным, ІІ месца ў тэатральнай пастаноўцы і ІІІ месца ў конкурсе малюнку.

Шчыра дзякуем усім, хто прычыніўся да падрыхтоўкі каманды да ўдзелу ў ІІІ Парафіядзе Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, а самім удзельнікам - благаслаўлення Божага ў далейшых пачынаннях!

Больш падрабязную інфармацыю аб Парафіядзе інска-Магілёўскай Архідыяцэзіі можна знайсці на сайце catholic.by

 

 

 

Прочитано 1722 раз
Другие материалы в этой категории: « Рэкалекцыі моладзі 2012 Канцэрт у Гудагаі 2012 »