background
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

На гэтым тыдні: Святая Імша у панядзелак, аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00. У чацвер распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі:

Чацвер, 07.04

9.00 і 17.00 – Споведзь

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.30 – Песні Жальбы

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

Пятніца, 08.04

9.00 і 17.00 – Споведзь

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.30 – Песні Жальбы

10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

18.00 – Крыжовы Шлях (праводзіць рэкалекцыяніст), з абрадамі Святой Камуніі

Субота, 09.04

9.00 і 17.00 – Споведзь

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

 

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.

Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, 17.30 – Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей і 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.

У кіосках можна набываць пасхальныя святочныя свечкі з натуральнага воска.

Наведванне хворых перад святам вялікадня адбудзецца ў гэту сераду, 6 красавіка, і на наступным тыдні 12 красавіка. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 9 красавіка. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца сёння пасля Святой Імшы на 18.00.

Рашэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з 10 красавіка ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адклікаецца дыспенса, якая дазваляла ўдзельнічаць ў Святой Імшы праз радыё альбо інтэрнет. Такім чынам, пачынаючы з Пальмовай нядзелі, усе вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі абавязана асабіста, а не праз інтэрнет, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі і абавязкаовыя ўрачыстасці.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых)

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых перад святам Вялікадня адбудзецца 6 і 12 красавіка. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 9 красавіка (пасля школьных канікул). Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу, урачыстасць Звеставання Пана, Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. Пасля вячэрняй Імшы – Крыжовы Шлях. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых перад святам Вялікадня адбудзецца 6 і 12 красавіка. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка  пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. Пастараемся, каб збірацца ўсёй парафіяй і цэлымі сем’ямі на гэтае набажэнства. У Вялікім Посце па пятніцах мы не толькі ўстрымліваемся ад мясных страваў, але гэтае ўстрыманне дапоўняем разважаннямі пра Цярпенні Езуса Хрыста і малітвай.

У суботу ўрачыстасць абавязковая Святога Юзафа, апекуна Найсвяцейшай Панны Марыі Святая Імша ў 10.00 (за памерлых), 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы..

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

З’явіліся новыя часопісы Ave Maria і Дыялог.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. Пастараемся, каб збірацца ўсёй парафіяй і цэлымі сем’ямі на гэтае набажэнства. У Вялікім Посце па пятніцах мы не толькі ўстрымліваемся ад мясных страваў, але гэтае ўстрыманне дапоўняем разважаннямі пра Цярпенні Езуса Хрыста і малітвай.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

У Вялікім Посце нас абавязвае:

Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах.

Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў.

Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, разам з нашымі вернікамі глыбока заклапочаныя тым, што працяглы палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны. У выніку гінуць людзі, разбураюцца гарады, населеныя пункты і інфраструктура, сотні тысяч бежанцаў вымушаны шукаць прытулку на чужыне.

Вайна — гэта злачынства супраць Бога і чалавека, якое заслугоўвае рашучага і неадкладнага асуджэння.

Мы суперажываем нашай паўднёвай суседцы Украіне, якая перажывае трагедыю. Падтрымліваем заклікі Святога Айца Папы Францішка і Апостальскага Пасаду, дыпламатычныя захады і перамовы Расіі і Украіны на беларускай зямлі з мэтай неадкладнага спынення ваенных дзеянняў і пошуку шляхоў да прымірэння; але для таго, каб бакі маглі пачуць адзін аднаго, неабходна, каб змоўкла зброя.

Таксама мы занепакоены інфармацыйнай вайной, якая наносіць не меншую шкоду і правакуе нянавісць паміж людзьмі і народамі.

Сёння, калі вырашаецца будучыня не толькі Украіны, неабходна зрабіць усё магчымае, каб знайсці мірнае вырашэнне канфлікту.

Заклікаем вернікаў і ўсіх людзей добрай волі:

  1. 1.да посту і салідарнай малітвы ў касцёлах нашай краіны ў інтэнцыі міру ва Украіне, карыстаючыся магчымасцю: адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, спеву суплікацыі «Святы Божа», Ружанцовай малітвы, Крыжовага шляху і іншых набажэнстваў;
  2. 2.з братэрскай любоўю і салідарнасцю аказваць пасільную дапамогу пацярпелым.
  3. 3.Мы молімся і просім, каб тыя, ад каго гэта залежыць, не дапусцілі, каб нашая краіна прымала ўдзел у гэтай вайне.

Аб’яднаныя ў посце і малітве,

                                          Біскупы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

 

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

ІНТЭНЦЫЯ БРАЦТВА ЖЫВОГА РУЖАНЦА НА САКАВІК:молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне і таксама, каб тыя, ад каго гэта залежыць, не дапусцілі, каб нашая краіна прымала ўдзел у гэтым канфлікце.

8 сакавіка ў Касценевічах адбудзецца малітва за кс. Станіслава Жук і адкрыццё музея . Пачатак у 17.00 – малітва на могілках, 18.00 – Святая Імша і пасля адкрыццё музея.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Суббота, 26 Февраль 2022 20:45

8 звычайная нядзеля (27 лютага 2022 г.)

На гэтым тыдні:  Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.

У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка. Святы Айцец Францішак заахвоціў усіх зрабіць Папяльцовую сераду, 2 сакавіка 2022 года, днём посту ў інтэнцыі міру.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У чацвер Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У пятніцу, дзень Святога Казіміра, Святая Імша ў 12.00 і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей і ў 18.00 – Святая Імша.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Суббота, 19 Февраль 2022 20:58

7 звычайная нядзеля (20 лютага 2022 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду ў 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Понедельник, 14 Февраль 2022 12:09

6 звычайная нядзеля (13 лютага 2022 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, 19 лютага. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду ў 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Суббота, 05 Февраль 2022 18:41

5 звычайная нядзеля (6 лютага 2022 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да чацверга ў 10.00.

У пятніцу, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі.  Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 11.00  і 17.00.

У суботу Святая Імша за памерлых  у 10.00.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Можна ўзяць Хлеб Святой Агаты (на алтары Найсвяцейшай Панны Марыі Безупыннай Дапамогі) і набыць Грамнічныя свечкі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу, 19 лютага. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду, 9 лютага, у 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак 10.00 і 18.00 (за тыя сем’і, дзе душпастырская візітацыя адбывалася ў пятніцу і суботу). У аўторак і пятніцу ў 10.00.

У сераду, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У чацвер, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.

У суботу, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца 9 лютага ў 18.00.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.

У панядзелак, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый у нашым касцёле. Просьба, хто зможа, дапамагчы ў гэтых працах. Патрэбныя і мужчынскія рукі, і жаночыя.

Дзякую за нашыя сустрэчы падчас душпастырскай візітацыі, за веру з якой вы прымалі ўдзеленае благаславенне. Дзякую за ахвяраванні. Дзякую Аляшкевіч Галіне, Аляшкевіч Ядзьвізе і Бардонавай Ядзьвізе за дапамогу ў правядзенні каляды.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.