Адмін
Рэдакцыя сайта
18 звычайная нядзеля (1 жніўня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, у свята Перамянення Пана, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні: У сераду ўспамін святога Яна Марыі Віянэя, святара.
11 жніўня запрашаю дзяцей, моладзь, дарослых, хор, міністрантаў і сакрыстыянаў на Святую Імшу на 18.00 і пасля на праграму, якая адбудзецца ў парафіяльным дворыку.
У апошнюю суботу лета, 28 жніўня, плануем арганізаваць пілігрымку на цягніку ў Гудагай, у санктуарый Маці Божай Шкаплернай. Там адбудзецца Святая Імша, Крыжовы Шлях па гудагайскай Кальварыі і праграма для пілігрымаў. У гэтай пілігрымцы можа прыняць удзел кожны жадаючы. Асабліва запрашаем моладзь, дзяцей, міністрантаў і хор здзейсніць гэтую пілігрымку перад пачаткам навучальнага года. Таксама чакаем студэнтаў, працуючую моладзь, сем’і, усіх выпускнікоў Будслаўскіх рэкалекцыі. Крыху пазней будзе пададзеныя дакладныя гадзіны выезда і вяртання. Але ўжо трэба разлічваць, што выезд будзе раннім і вяртанне каля 21.00. Акрамя праезда цягніком трэба будзе прайсці каля 5 км пешшу. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
29 жніўня, у нядзелю, у 10.00 адбудзецца пачатак новага навучальнага года з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем школьнікаў і студэнтаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
17 звычайная нядзеля (25 ліпеня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У панядзелак успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі
У чацвер успамін св. Марты
У суботу успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
У наступную нядзелю нашую парафію наведае адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бп. Казімір Велікаселец. Ён узначаліць Святую Імшу ў 10.00, а на іншых прамовіць казанне з нагоды 30-ці годдзя ўстанаўлення касцёльных структур на Беларусі.
Сёння, у 19.00, на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
14 – 17 звычайная нядзеля (4, 11, 18, 25 ліпеня 2021 г.)
Святая Імша: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 25 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
13 звычайная нядзеля (27 чэрвеня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак і сераду ў 9.00 і ў 18.00; у аўторак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у чацвер і пятніцу ў 9.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Фэст у Будславе адбудзецца 2 і 3 ліпеня.
Праграма
2 ліпеня, пятніца
- 12.00 — святая Імша
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
- 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
- 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
3 ліпеня, субота
- 10.00 — святая Імша
З 23 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіць дзевяцідзённая малітва — Навэнна да Маці Божай Будслаўскай у інтэнцыі хутчэйшай адбудовы пашкоджанага пажарам Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе, а таксама аб адраджэнні духоўнасці пасля выпрабавання каранавірусам.
Плануецца аўтобусная паездка ў Будслаў на ўрачыстасці. Выезд у пятніцу 2 ліпеня ў 16.30 ад касцёла і вяртаемся пасля Святой Імшы апоўначы. Прыблізна каля 3.00 ці 3.30 будзем у Вілейцы. Аўтобус зробіць чатыры прыпынкі: у раёне Паўночным, у раене вуліцы Незалежнасці, на Цэнтральнай плошчы і ў раёне Зеніт. Кошт ад 10 да 15 рублёў, у залежнасці ад колькасці пілігрымаў. Жадаючыя павінны запісацца каля кніжнага кіоска і ўнесці аплату 10 руб.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
12 звычайная нядзеля (20 чэрвеня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00, толькі ў чацвер, ва ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Чэрвенскае набажэнства адбываецца пасля Святых Імшаў.
Фэст у Будславе адбудзецца 2 і 3 ліпеня.
Праграма
2 ліпеня, пятніца
12.00 — святая Імша; 18.00 — святая Імша для пілігрымаў; 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
3 ліпеня, субота
00.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч; 10.00 — святая Імша
У межах малітоўнай падтрымкі, прысвечанай аднаўленню Будслаўскай святыні, прапануецца правесці ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якая ўключае ў сябе ўсе дыяцэзіі Беларусі, Навэнну да Маці Божай Будслаўскай. Навэнна ў інтэнцыі хутчэйшай ліквідацыі наступстваў пажару, а таксама духоўнай падрыхтоўкі да святкавання сёлетняга агульнабеларускага фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай пад дэвізам «Маці Касцёла, маліся за нас», распачынаецца 23 чэрвеня і заканчваецца 1 ліпеня. У нашай парафіі навэнна будзе злучана з чэрвенскімі набажэнствамі.
Звярніце ўвагу на новыя часопісы AVE MARIA і ДЫЯЛОГ.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі BE'>
11 звычайная нядзеля (13 чэрвеня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Чэрвенскае набажэнства адбываецца пасля Святых Імшаў.
Парафія ў Будславе просіць прыехаць валанцёраў для дапамогі ў навядзенні парадку на тэрыторыі касцёла перад фэстам. Патрабуюцца мужчыны, каб упарадкаваць скінуты з даху абгарэлы метал. Пачатак прац у суботу ў 9.00. Дзякуем кожнаму, хто адгукнецца на гэтую просьбу.
З’явіліся новыя часопісы ДЫЯЛОГ і Ave Maria.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
10 звычайная нядзеля (6 чэрвеня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і ў 18.00; у пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00; у суботу, ва ўспамін Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Чэрвенскае набажэнства адбываецца пасля Святых Імшаў.
У суботу 12 чэрвеня ў 18.00 у Старадубаве, на месцы капліцы, адбудзецца Святая Імша. Запрашаем на супольную малітву ўсіх жадаючых, а асабліва тых, чые карані выходзяць з таго краю.
Ружанцовая інтэнцыя на чэрвень: аб Божым Благаслаўленні у справе адбудовы Будслаўскай святыні.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (30 мая 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелкам да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00, толькі у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Для дзяцей, якія сёння прынялі Першую Святую Камунію, распачаўся Белы Тыдзень. Гэта азначае, што кожны дзень у 18.00 чакаем іх на Святой Імшы ва ўрачыстым адзенні, каб у свае чыстыя душы прыняць чарговы і чарговы раз Святую Камунію. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю Эўхарыстычнай працэсіяй.
Працэсія ў гонар Божага Цела адбудзецца ў наступную нядзелю, 6 чэрвеня, пасля Святой Імшы ў 10.00. Варта ўжо сёння спланаваць свой час, каб ніякія іншыя абавязкі не перашкодзілі нам прыняць удзел у працэсіі. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў працэсіі Першакамунійных дзяцей, міністрантаў, моладзь і хор Angeli.
На гэтым тыдні маёвае і пасля чэрвенскае набажэнства будзе адбывацца ў 9.30 і 17.30.
У чацвер, пасля Святой Імшы на 18.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне для адарацыйных груп нашай парафіі.
У аўторак, першы дзень лета, запрашаем усіх удзельнікаў урокаў рэлігіі на Святую Імшу ў 18.00, а пасля на забаўляльную праграму з пачастункам у дворык парафіяльнага дома.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
8 Велікодная нядзеля (23 мая 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00.
У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У наступную нядзелю ў 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. Запрашаем на гэтую ўрачыстасць не толькі бацькоў, бабуль, дзядуль і хросных гэтых дзяцей, але і ўсю парафію. Гэта свята нашай будучыні і вясны касцёла.
У суботу 29 мая:
Генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі ў 15.00
Першая Споведзь у 16.00
Апошнія ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00.
У кіёсках новы часопіс AVE MARIA
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
7 Велікодная нядзеля (16 мая 2021 г.)
Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Спаслання Духа Святога (Зялёныя святы). Да гэтага дня рыхтуемся праз удзел у навэнне да Духа Святога, якая адбываецца кожнага дня ў лучнасці з маёвымі набажэнствамі.
У суботу 22 мая:
Экзамен і рэпетыцыя ўрачыстасці для кандыдатаў у мінстранты ў 11.00
Экзамен для Першакамунійных дзяцей у 14.30
Першая рэпетыцыя Першай Святой Камуніі ў 16.00
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі сёння і 23 мая ў 17.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!