На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі ў сераду, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Астрабрамскай), у 12.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю: 9.20 – Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У наступную нядзелю адзначым урачыстасць ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ. Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на ўтрыманне Міждыяцэзіальнай Духоўнай семінарыі ў Гродна.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам. Праз два тыдні, 27 лістапада, распачнецца Адвэнт, перыяд чакання на Божае Нараджэння. З сёняшняга дня можна набываць календары на новы 2023 год. З’явіліся новыя часопісы Ave Maria і Наша Вера.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!