Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Гэта добрая штодзённая малітва, гэта абавязковы ўдзел у нядзельнай Святой Імшы, гэта ўдзел у ранішніх Раратніх Святых Імшах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, гэта пастановы, якія павінны змяніць нашае жыццё ў лепшы бок і нашыя добрыя ўчынкі.
У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу. Для дзяцей набываем электрычныя. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то будзем старацца мець такі, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. Калі хтосці будзе выкарыстоўваць знічы, то дапільнуйце, каб яны былі без арамацізатара (без водара). У кіосках ёсць крыху электрычных ліхтаракаў у форме маленькіх свечак.
Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей).
Наведванне хворых адбудзецца 16 лістапада з 9.00.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, панядзелак і аўторак на 4 тыдні адвэнту.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты, календары на новы 2023 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Коўрыкі і падушачкі пад калені знаходзяцца пры ўваходзе ў касцёл. Іншыя падкаленнікі просьба не пакідаць у лаўках, у батарэях альбо іншых месцах касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.