На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00
У суботу, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, ў 10.00 (за памерлых) і ў 12.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
У панядзелак успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў 18.00. На прыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 7 кастрычніка.
Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на кастрычнік: молімся аб ласку моцнай веры для дзяцей і моладзі нашай парафіі.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
Расклад катэхез
2023-2024 г.
Субота
12.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 7 год)
13.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(першы год навучання, з 8 год)
14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(другі год навучання і падлеткі з 13 год)
15.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
16.00 – Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2 і 3 год)
17.00 – Катэхеза для моладзі
(моладзь ад 4 года пасля Камуніі і да 11 класа)
Нядзеля
8.00 – Легіон Марыі
10.00, 12.00 і 18.00 – Святая Імша.
11.00 - хор для дзяцей і школьнай моладзі
19.00 – хор для студэнцкай моладзі і для дарослых