background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

25 звычайная нядзеля (24 верасня 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць святых Арханёлаў Міхала, Рафала і Габрыэля, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У наступную нядзелю распачнём месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Пасля Святой Імшы ў 10.00, адбудзецца першае Ружанцовае Набажэнства пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Урокі рэлігіі распачнуцца з суботы 6 кастрычніка. Пры выхадзе з касцёла можна ўзяць анкету ўдзельніка катэхізацыі, запоўніць і з ёй прыйсці на першыя заняткі.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 168 раз