background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

22 звычайная нядзеля (3 верасня 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу 8 верасня, ва ўрачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Інтэнцыяй брацтва Жывога Ружанца на месяц верасень будзе малітва аб пашырэнні культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў нашай парафіі.

Святкаваць Юбілей нашага касцёла мы распачнём 11 верасня і завершым 14 верасня ў 18.00 Святой Імшой, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з запрошанымі святарамі. У панядзелак, 11 верасня, у 18.00 у нашую парафію прыбудуць копіі цудоўных Абразоў Маці Божай са святых месцаў Беларусі, і таксама з Вострай Брамы, Яснай Гары і Аглоны. Урачыстым прывітаннем Абразоў мы распачнём нашае парафіяльнае свята, якое будзе працягвацца тры дні.

У сераду, пасля Святой Імшы на 9.00, адбудзецца генеральная ўборка касцёльнай тэрыторыі. Вялікая просьба дапамагчы ў працах як жанчын, так і мужчын. З сабою можна ўзяць шчоткі, венікі, а таксама ножыкі для ачысткі тратуарнай пліткі ад травы. Вялікая просьба зразумець патрэбу і дапамагчы ў гэтых працах.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 7 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Анкету ўдзельніка трэба будзе запоўніць бацькамі на першым уроку.

У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 218 раз