background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 03 Апрель 2014 18:15

Аднаўленне парафіяльных місій. Дзень першы (+аўдыё навукі)

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

 

Сёння, 3-га красавіка, св. Імшой а 10 гадзіне распачалося аднаўленне  Cвятых Місій у нашай парафіі.

 

Тэма першага дня – навука любові і сапраўднай свабоды. На пачатку адбылося ўрачыстае ўвядзенне  айцоў місіянераў у святыню з  табліцамі Божых запаведзяў. Перад гэтым пробашч кс. Аляксандр звярнуўся да парафіянаў, прыпамінаючы нам далёкія часы вандроўкі выбранага народа ў  Абяцаную Зямлю, аб’яўленне Панам Богам Свайго Закона праз Маісея, а таксама нагадаў, аб чым прамовіў Пан Бог да чалавека ў Сваіх запаведзях. 

Тэкст звароту:  Дарагія браты і сёстры! 

Выбраны народ праз 400 год егіпецкай няволі забываецца пра Бога, ўсё больш адыходзіць ад Яго, але Бог не забывае пра дадзеныя абяцанні. Пад кіраўніцтвам Майсея выводзіць гэты народ з няволі. Будуць яны ісці праз пустыню 40 год, сярод шматлікіх перашкодаў, пакуль не ўвойдуць у Абяцаную Зямлю. Бог у так цяжкіх момантах паслугоўваецца Майсеям, аб’яўляючы яму Свой Закон. Адбылося гэта на гары Сінай. Майсей атрымаў Дзесяць Запаведзяў і абвясціў іх Ізраэлю. Дзесяць Запаведзяў – гэта Дзесяць слоў самаго Бога. У гэтых Словах Ён яшчэ больш наблізіўся да чалавека, а таксама вельмі моцна і выразна прамовіў. Сказаў, што любіць сваё стварэнне, клапоціцца аб ім і што Яму не абыякавы лёс і будучыня кожнага чалавека. Богу  заўсёды  залежыць  на  чалавеку  і  яго  любові!  Таму,  не  без  прычыны, засведчыў пра гэта ў першых трох запаведзях: 

 1) Не май іншых багоў апроч Мяне. 

2) Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна. 

3) Памятай дзень святы святкаваць. 

        Гэта запаведзі першай табліцы, якія адкрываюць нам вочы і сэрца на Бога.  

          У  наступных  сямі  запаведзях  Бог  паказвае  на  неабходнасць  правільных адносінаў паміж людзьмі. Іншымі словамі, Ён упарадкаваў нашае жыццё з бліжнімі, кажучы: 

4) Шануй бацьку свайго і маці сваю. 

5) Не забівай. 

6) Не чужалож. 

7) Не крадзі. 

8) Не сведчы фальшыва супраць бліжняго твайго. 

9) Не пажадай жонкі бліжняга твайго. 

10) Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму. 

        Для хрысціяніна, і не толькі для яго, Дзесяць Слоў Бога ніколі не губляюць свайго значэння. Прыняцце іх  праз Сына Божага абавязвае Яго паслядоўнікаў да глыбокага разважання над дарам дзесяці запаведзяў, а таксама да іх тлумачэння. Таму, дарагія айцы місіянеры, унясіце табліцы з дзесяццю запаведзямі ў нашую святыню, каб прыгадаць нам іх значэнне, прыгадаць аб заключаным запавеце з Богам.

Пасля Гімна да Духа Святога, просячы Яго аб умацаванні айцоў місіянераў у гэты благаслаўлёны час і аб пладах Божай ласкі для нас і нашай парафіі, ксёндз пробашч прыгадаў нам аб мінулагодніх Місіях, сардэчна прывітаў айцоў місіянераў, а. Анджэя Юхневіча і а. Дмітрыя Занямонскага, якія і правялі тыя Місіі, і яшчэ раз шчыра запрасіў парафіянаў да ўдзелу ў  іх аднаўленні. 


 

Прапануем Вашай увазе запіс аўдыё-канферэнцыі:

 



 

 




Прочитано 1346 раз Последнее изменение Среда, 09 Апрель 2014 13:50
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии