background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 звычайная нядзеля (28 студзеня 2024 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да чацверга ў 10.00. У пятніцу, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У суботу, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 10.00 (за памерлых) і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.

У наступную нядзелю ў 10.00, у 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

У панядзелак, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разбор калядных дэкарацый, елак і ўборка касцёла. Патрабуюцца як жаночыя, так і мужчынскія рукі. Наперад дзякую за зразуменне.

Заўтра з 12.00 і 17.00 – душпастырская візітацыя па прапушчаных адрасах. Калі хто яшчэ жадае запрасіць святароў па калядзе, для ўшанавання абраза і прысвячэння сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, то адрас можна запісаць пры выхадзе з касцёла, каля кніжнага кіоска.

Дзякую за нашыя сустрэчы падчас душпастырскай візітацыі, за веру з якой вы прымалі ўдзеленае благаславенне. Дзякую за ахвяраванні. Дзякую Аляшкевіч Галіне, Аляшкевіч Ядзвізе і Бардонавай Ядзвізе за дапамогу ў арганізацыі каляды.

Некаторыя выказвалі жаданне, каб набыць Абразы Найсвяцейшага Сэрца Езуса для сваіх родных, якія пражываюць у іншых месцах. Абразы можна набыць у нашых кіосках разам з Малітвай прысвячэння сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 255 раз