Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбываецца інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, урачыста асвечаны ў касцёле. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Абраз застаецца ў гэтым доме як рэліквія і памятка аб гэтай гістарычнай падзеі.
Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то ў гэты гістарычны год варта запрасіць святара і здзейсніць прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Калі душпастырская візітацыя ўжо і адбылася на вашай вуліцы, то можна дапісацца на так званы “дадатковы” дзень.
Урокі рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам.
У кіосках можна набыць рамкі для абразоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. У кіосках таксама можна набыць Крыжыкі на падстаўцы.
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!
Душпастырская візітацыя
23.01-28.01.24
Панядзелак |
з 11.00 альбо 17.00 вул. Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, зав. 1 Прамысловы, 8 сакавіка, Асенняя, Мірная, Заслонава, Волкава з 15.00 альбо 17.00 вул. Валынца
|
Аўторак |
З 12.00 Вязынь З 17.00 Вул. Георгіеўская
|
Серада
|
З 12.00 В. Куранец З 16.00 Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Свабоды, Добрай волі, Рогача, Цветочная, Хвойная, Звёздная, Машэрава Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава |
Чацвер |
З 11.00 Ізбіно З 17.00 Вул. Гарадзішчанская |
Пятніца
|
З 12.00 В. Лыцавічы, Муляры З 15.00 Любань З 19.00 Куранец |
Субота |
З 11.00 Шылавічы, Бараўцы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы, Ляхаўшчына з 15.00 Макаўе З 18.00 Прапушчаныя адрасы |