Заўтра, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 10.00. У суботу, Святая Імша за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Таксама ў нядзелю, 11 лютага, адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень з’яўляецца Сусветным Днём хворых. Святая Імша ў 10.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Падчас Святой Імшы на 12.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Той, хто не змог быць у касцёле 2 лютага можа набыць Грамнічныя свечкі.
Некаторыя выказвалі жаданне, каб набыць Абразы Найсвяцейшага Сэрца Езуса для сваіх родных, якія пражываюць у іншых месцах. Абразы можна набыць у нашых кіосках разам з Малітвай прысвячэння сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.