background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Нядзеля Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што гэта дзень святы і нас абавязвае да ўстрымання ад не абавязковай працы і належыцца прыняць удзел у Святой Імшы. У суботу, за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю, 11 чэрвеня, у 10.00 урачыстая Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. Да ўдзелу ў працэсіі запрашаем дзецей, моладзь, дарослых і дзяцей, якія прынялі Першую Святую Камунію. Пасля завяршэння працэсіі, прыблізна каля 12.00 адбудзецца другая Святая Імша, і вечарам у 18.00.

Дзяўчаткі падабраць сабе сукенкі для працэсіі могуць сёння, пасля Святой Імшы на 10.00, альбо ў чацвер, пасля Святой Імшы на 18.00.

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Заахвочваем кожны дзень маліцца літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

Кожны ўдзельнік Брацтва Жывога Ружанца ў месяцы чэрвені сам выбірае тую інтэнцыю, якая найбліжэй сэрцу і ў ёй моліцца.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 30 чэрвеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 25 чэрвеня.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 233 раз