background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

10 звычайная нядзеля (11 чэрвеня 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00.У пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, ва ўспамін Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Заахвочваем кожны дзень маліцца літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 30 чэрвеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 25 чэрвеня.

Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу, 30 чэрвеня, у 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 18 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.

Заўтра пасля Святой Імшы на 9.00 падрыхтуем алтарную частку касцёла для далейшага рамонту. Патрабуем дапамогі як мужчын, так і жанчын. Алтар для Святой Імшы будзе выстаўлены на касцёл, а прэзбітэрый будзе закрыты плёнкай.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 220 раз