background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Нядзеля Спаслання Духа Святога (28 мая 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога, у 12.00 і 18.00. У аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Святая Імша: у 10.00, 12.00 і 18.00.

Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі называецца Белым Тыднем. Дзеці кожны дзень будуць прыходзіць на Святую Імшу ў 18.00, каб прымаць Хрыстовае Цела ў Камуніі. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю на Святой Імшы ў 10.00.

3 чэрвеня, у першую суботу месяца, ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца заключная малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У заключны, дзявяты яе дзень у Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прыступяць да Споведзі і прымуць сваю першую Святую Камунію, а таксама іх бацькі. Таксама ў Будслаў можа паехаць і кожны жадаючы.

Вячэрнія маёвыя, пасля чэрвенскія набажэнствы будуць адбывацца на Белым Тыдні ў 17.30.

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Заахвочваем кожны дзень маліцца літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

Кожны ўдзельнік Брацтва Жывога Ружанца ў месяцы чэрвені сам выбірае тую інтэнцыю, якая найбліжэй сэрцу і ў ёй моліцца.

11 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. У працэсіі асаблівым чынам будуць удзельнічаць дзеці, якія прынялі Першую Святую Камунію.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 30 чэрвеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 25 чэрвеня.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 279 раз