Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У чацвер свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.
У суботу 6 чэрвеня выпадае 30-я гадавіна рэкансэкрацыі нашага касцёла. Планавалася спецыяльная ўрачыстасць падзякі Богу за вяртанне святыні з удзелам Мітрапаліта Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе правесці ўрачыстасць цяпер. Спадзяёмся, што гэты юбілей адзначым пазней.
Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае:
Час на выкананне абавязку Велікоднай Камуніі і споведзі працягваецца да 15 жніўня г.г.
Адмяняюцца працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў.
Запланаваны на 3–4 ліпеня г.г. Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час.
Разам з тым, 2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Парадак набажэнстваў наступны:
1 ліпеня – 18.00
2 ліпеня – 9.00, 12.00, 18.00
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!