Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да серады і ў пятніцу ў 9.00 і 18.00.
У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. Пасля кожнай Святой Імшы спецыяльнае набажэнства ў гонар Божага Цела з малітвай за нашую парафію і горад. Працэсіі Божага Цела ў гэтым годзе не будзе, але пастараемся прыняць удзел у гэтым набажэнстве, каб выпрасіць у Бога благаслаўленне для нашай зямлі.
У суботу Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!