Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Спаслання Духа Святога (Зялёныя Святы).
У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
З Божай Дапамогай выконваем працы па замене чарапіцы на касцёльным даху. Завершылі чарговую частку (198 м2). Працяг далейшых прац будзе залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі. Нажаль, каранавірус уплывае таксама і на нашыя планы. Прашу аб малітву і фінансавую дапамогу. Каб завершыць перакрыццё даху поўнасцю, нам трэба яшчэ дакупіць прыблізна чацвёртую частку чарапіцы ад усёй колькасці.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!