background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 06 Февраль 2017 07:43

“Быць святлом свету і соллю зямлі”: успамін св. Агаты ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

5 лютага, у дзень успаміну святой Агаты, вернікі Вілейскай парафіі сабраліся на нядзельнай Святой Імшы а 10 гадзіне.

На пачатку Святой Літургіі кс. Аляксандр Барыла заахвоціў парафіян следаваць за прыкладам святой Агаты, якая пазнала, палюбіла Езуса і прысвяціла Яму ўсё жыццё.

Падчас гаміліі ксёндз-пробашч разважаў над словамі з Евангелля: “Вы – соль зямлі”. Святар адзначыў, што ў сучасным свеце, калі грэх не толькі не асуджаецца, а нават усхваляецца, добра бачна тых людзей, якія насуперак злу ідуць за Богам. Кожны з нас, хрысціян, павінен быць сапраўдным святлом свету і соллю зямлі, каб іншыя, слухаючы нашы словы і гледзячы на нашы ўчынкі, таксама станавіліся лепшымі. Па прыкладзе святой Агаты варта добраахвотна прымаць штодзённыя маленькія крыжыкі, бачачы ў іх Божую волю.

Напыканцы Літургіі адбылося асвячэнне хлеба, солі і вады ў гонар святой Агаты. Кс. Аляксандр падкрэсліў, што ўсё гэта – толькі матэрыяльныя рэчы, якія не могуць нас аздаравіць або ўратаваць ад небяспекі. Дапамагае нам Пан Бог, праз заступніцва святых мы давяраем Яму свае просьбы, а асвечаныя рэчы – гэта толькі знакі нашага даверу і надзеі.

Вікторыя Каросцік

 


Прочитано 1135 раз Последнее изменение Понедельник, 06 Февраль 2017 07:48
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии