На пачатку Святой Літургіі кс. Аляксандр Барыла заахвоціў парафіян следаваць за прыкладам святой Агаты, якая пазнала, палюбіла Езуса і прысвяціла Яму ўсё жыццё.
Падчас гаміліі ксёндз-пробашч разважаў над словамі з Евангелля: “Вы – соль зямлі”. Святар адзначыў, што ў сучасным свеце, калі грэх не толькі не асуджаецца, а нават усхваляецца, добра бачна тых людзей, якія насуперак злу ідуць за Богам. Кожны з нас, хрысціян, павінен быць сапраўдным святлом свету і соллю зямлі, каб іншыя, слухаючы нашы словы і гледзячы на нашы ўчынкі, таксама станавіліся лепшымі. Па прыкладзе святой Агаты варта добраахвотна прымаць штодзённыя маленькія крыжыкі, бачачы ў іх Божую волю.
Напыканцы Літургіі адбылося асвячэнне хлеба, солі і вады ў гонар святой Агаты. Кс. Аляксандр падкрэсліў, што ўсё гэта – толькі матэрыяльныя рэчы, якія не могуць нас аздаравіць або ўратаваць ад небяспекі. Дапамагае нам Пан Бог, праз заступніцва святых мы давяраем Яму свае просьбы, а асвечаныя рэчы – гэта толькі знакі нашага даверу і надзеі.
Вікторыя Каросцік
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/966-%E2%80%9Cbyts-svyatlom-svetu-i-sollyu-zyamli%E2%80%9D-uspamin-sv-agaty--nashay-parafii#sigProGalleriab33887c660