background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 05 Декабрь 2016 20:56

"Адчыніць дзверы свайго сэрца для Любові" - некалькі слоў аб перажыванні Адвэнту

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Перажываем другі тыдзень Адвэнту. І гэта нагода чарговы раз паразважаць над значэннем гэтага літургічнага перыяду і над сваім уласным перажываннем гэтага часу. Сваімі разважаннямі адносна плённага перажывання Адвэнту падзяліўся кс. Андрэй Кеўліч.

Кс. Андрэй, якія б кароткія і простыя парады Вы маглі б даць тым людзям, якія жадаюць плённа перажываць час Адвэнту?

На мой погляд, перад усім вельмі важна памятаць, што Адвэнт – гэта асаблівы час духоўнай працы над сабой, якой за мяне ніхто не зробіць, што гэта перад усім ад мяне залежыць,  як я буду перажываць дадзены літургічны час.

На што варта асабліва звярнуць сваю ўвагу? Што ў гэтым можа дапамагчы?

Варта звярнуць увагу на чытанні, якія гучаць у гэтыя дні. Яны прасякнуты заклікам да сведчання аб сваёй веры, а таксама надзеяй.

Адвэнт – час чакання. Чаго або каго варта чакаць у гэты час? Можа ёсць нейкія практычны парады, якія дапамогуць у чуванні і чаканні?

У Адвэнце мы чакаем Хрыста – Які прыйшоў у наш грэшны свет як Месія, але таксама чакаем Яго, калі Ён прыйдзе як Справядлівы Суддзя. Таму Адвэнт – гэта, можна сказаць, такая асаблівая магчымасць, каб мы знайшлі час для Бога ў сваім жыцці.

У гэтым вельмі дапамагаюць раратнія святыя Імшы, якія сапраўды “правяраюць” нашую гатоўнасць да закліку чування, якое гучыць у Адвэнце. У гэтым напэўна нам дапамагаюць таксама духоўныя практыкаванні, якія рыхтуюцца ў парафіях.

У гэтым карыснымі з’яўляюцца тыя добрыя ўчынкі ці абмежаванні, якія мы бяром як пастановы. Самае галоўнае – разумець, што каб не рабіць  гэта толькі для ўчынка, але паводле веры.

 Што для Вас асабіста найбольш важнае ў Адвэнце?

Цяжка адказаць… Магчыма, стаць хоць трохі бліжэй да Бога. Стаць тымі пастушкамі, якія адчынілі дзверы свайго сэрца для Любові, якая прыйшла ў свет.

Шчыра дзякуем кс. Андрэю за адказы!

 

Прочитано 1305 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии