background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 07 Ноябрь 2016 20:34

Святарскае пасвячэнне нашага парафіяніна Паўла Трона

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле наш парафіянін Павел Трон атрымаў святарскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Новапрэзбітэр Павел Трон паходзіць з нашай парафіі, нарадзіўся 15 снежня 1989 года. З дзяцінства наведваў касцёл, служыў пры алтары як міністрант, наведваў урокі рэлігіі, дапамагаў пры святыні сваёй працай і прымаў актыўны ўдзел у жыцці парафіі. У мінулым годзе, 25 кастрычніка 2015 г., атрымаў дыяканскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа нашай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, а ў 2016 годзе скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску.

Падчас св. Імшы было таксама ўдзелена дыяканскае пасвячэнне Аляксею Пілівічу, які будучы клерыкам некаторы час праходзіў душпастырскую практыку ў нашай Вілейскай парафіі.

У гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разважаў пра абавязкі дыякана і святара. Мітрапаліт адзначыў, што святар пакліканы па прыкладу Езуса быць пасрэднікам паміж Богам і людзьмі. Іерарх звярнуўся да новага святара і дыякана з заахвотай прыняць гэтыя пасвячэнні як дар Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці і несці Божую Міласэрнасць у сваім служэнні.

Напрыканцы Эўхарыстыі кс. Павел падзякаваў Богу, бацькам, ксяндзу-пробашчу нашай парафіі Аляксандру, семінарыйным выкладчыкам і ўсім прысутным. 

 


Прочитано 1502 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии