background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 14 Февраль 2016 21:19

Вялікі Пост – новы этап майго жыцця!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У папяльцовую сераду ў Каталіцкім Касцёле распачаўся новы літургічны перыяд – Вялікі Пост.

Ужо змянілася ўнутранае ўбранства нашай святыні, сумныя велікапосныя спевы замянілі калядкі, якія яшчэ не так даўно гучалі ў касцёле. Увесь каталіцкі касцёл перажывае надзвычай важны час Вялікага Посту. Але Вялікі Пост для кожнага католіка павінен стацца яшчэ больш блізкім, ён павінен стаць не проста новым літургічным перыядам, але і новым этапам духоўнага жыцця кожнага з нас асабіста. Гэта той час, калі змяняецца не толькі выгляд святыні, але змены патрабуюць нашыя дамы: замаўкае музыка, менш размаўляе тэлевізар, не арганізуюцца гучныя застоллі і вясёлыя мерапрыемствы. А галоўнай пераменай падчас Вялікага посту павінна стаць перамена нашых сэрцаў, каб разам уваскрэснуць з Хрыстом на Вялікдзень!

У часе Вялікага Посту мы робім для сябе канкрэтныя пастановы (рашэнні), якія будуць дапамагаць нам у працы над сабой, стараемся больш часу прысвяціць на малітву і разважанне, а таксама робім добрыя ўчынкі, каб на Свята нашае сэрца заквітнела дабром і чысцінёй!

У перажыванні Вялікага посту нам дапамагаюць розныя набажэнствы, арганізаваныя ў нашай парафіі.

 

У часе Вялікага Посту прыняць удзел у Св. Імшы ў нашай парафіі можна ў буднія дні раніцай ці вечарам. Па суботнім вечарам цэлебравацца Св. Імша з удзелам моладзі.

Кожны дзень а 15 гадзіне ў нашай парафіі адбываецца малітва Вяночка да Божай Міласэрнасці.

Набажэнствы Крыжовай Дарогі  праводзяцца кожны дзень перад Св. Імшамі. Асаблівым чынам запрашаем прайсці з Езусам Крыжовы шлях у пятніцу, у дзень Мукі і Смерці Хрыста, а 19 гадзіне і ў нядзелю пасля ранішняй Эўхарыстыі.

Разважаць пра Муку і Смерць Езуса і цярпенні Марыі будзем у Песнях Жальбы, якія спяваюцца кожную сераду ў 17.30 і нядзелю ў 9.20 і пасля Эўхарыстыі а 12.00.

 

Да свята Вялікадня засталося каля 59040 хвілін! Няхай жа не будзе змарнаваная ніводная хвіліна Вялікага Посту!

Прочитано 1187 раз Последнее изменение Воскресенье, 14 Февраль 2016 21:21
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии