Яшчэ перад нечаканай сустрэчай дзеці зацікавіліся асобай святога біскупа і прасілі настаўніцу па рэлігіі распавесці пра добрага святога больш падрабязна. І як жа дзеці здзівіліся, калі ў другой палове занятку іх наведаў сам Св. Мікалай! Ён і распавёў дзецям шмат цікавага і, канешне, пакінуў кожнаму падарунак.
Св. Мікалай ведаў, што мноства дзяцей марыць аб розных падарунках і вельмі яго чакае, таму і ў гэтым годзе ён не амінуў маленькіх удзельнікаў катэхезы з в.Нарач і в. Войстам. У перыяд з 6 cнежня і аж да заканчэння перыяду Нараджэння Езуса Хрыста Св. Мікалай нястомна вандруе па розных мясцовасцях са сваімі вернымі памочнікамі Анёлкамі і дорыць людзям дабрыню і радасць.
Можа і да нас завітае Св. Мікалай? А можа гэта мы павінны стаць такім Св. Мікалаем для кожнага, каго сустракаем, каб штодня дарыць сваё сэрца, сваю любоў і добрыню?!
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/840-sv-mikalay-zavita-u-voystam-i-narach#sigProGalleriacbf3edfef6