background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 30 Ноябрь 2015 20:34

Maranatha: Пане, прыйдзі! (+відэа-прэзентацыя пра Адвэнт)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

29 лістапада распачаўся новы перыяд літургічнага году – Адвэнт, час радаснага чакання Езуса Хрыста. Гэты перыяд падзяляецца на дзве часткі: да 16 снежня мы разважаем і рыхтуемся да другога прыйсця Езуса Хрыста, з 17 снежня – час непасрэднай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.

 

Напачатку нядзельнай Св. Імшы а 10 гадзіне ўрачыста быў асвечаны адвэнтавы вянок з чатырма свечкамі, якія сімвалізуюць чатыры тыдні Адвэнту, і была запалена першая свечка. Таксама быў асвечаны аплатак, якім мы будзем дзяліцца падчас Вігілійнай вячэры. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Аляксандр разам з дзецьмі разважаў над тым, як добра перажыць Адвэнт і падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння. Кс. Аляксандр звярнуў увагу на патрэбу і неабходнасць малітвы, добрых учынкаў, удзелу ў Раратніх Св. Імшах.  Святар заахвочваў да прыняцця пастаноў, г.зн. канкрэтных рашэнняў у накірунак змены сябе да лепшага, і да ўдзелу ў Св. Імшах не толькі нядзельных і Раратніх, але і ў буднія дні.

Падчас кожнай Св. Імшы дзеці нашай парафіі будуць адкрываць чарговы дзень на адвэнтавым календары:адказваць на пытанні святара і здымаць сняжынку з календара. Таксама на працягу Адвэнту па сем’ях нашай парафіі будзе “пілігрымаваць” фігура Маці Божай Фацімскай, якую да сябе дадому забірае той з дзяцей, хто правільна адкажа на пытанне.

Пасля Эўхарыстыі дзеці атрымалі першыя картачкі, якія будуць атрымліваць падчас кожнай Св. Імшы нядзельнай і раратняй, і збіраць свой адвэнтавы каляндар.


 

 

Прочитано 1251 раз Последнее изменение Понедельник, 30 Ноябрь 2015 20:58
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии