background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 20 Октябрь 2015 11:03

Успаміны з пілігрымкі па Святой Зямлі (Частка 1)

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

З 23 па 30 верасня адбылася пілігрымка нашай парафіі ў Святую Зямлю. Прайшло ўжо дастаткова часу, каб пасля вяртання на Радзіму пілігрымы маглі “раскласці ўсё па паліцах”, у думках яшчэ не адзін раз перажыць кожны з дней пілігрымкі і асэнсаваць тое, што адбылося.

Таму прапануем разам яшчэ раз усё ўспомніць і прайсціся квітнеючымі мясцінамі Галілеі, вузкімі і шумнымі вуліцамі Ерузалема, горнымі і пустыннымі сцежкамі Юдэі…

Пачалася пілігрымка 23 верасня яшчэ ў Вілейцы ўдзелам у Святой Імшы, напрыканцы якой пілігрымы атрымалі Божае благаслаўленне на добрае перажывання гэтага цудоўнага часу. Духоўна апекаваўся ўдзельнікамі пробашч парафіі кс. Аляксандр, які быў разам з пілігрымамі на працягу ўсяго часу.

І ўжо увечары пасля амаль чатырох гадзін у небе пілігрымы ступілі на Святую Зямлю ў аэрапорце Тэль-Авіва, дзе іх сустрэла гарачае начное паветра, гід Яўгеній і вадзіцель з камфартабельным аўтобусам. А праз некалькі гадзін удзельнікі апынуліся ў гатэлі на беразе Галілейскага мора ў г. Тверыя.

Першы дзень пілігрымавання шляхамі Езуса Хрыста распачаўся менавіта з Назарэту. Пілігрымы наведалі базыліку Звеставання з захаванымі рэшткамі дома Марыі, у якім, паводле традыцыі, Арханёл Габрыэль абвясціў Ёй Добрую Навіну. Вакол святыні можна ўбачыць абразы Божай Маці са шматлікіх краін свету. У мінулым годзе там была змешчана і мазаіка з выявай Маці Божай Будслаўскай. У базыліцы адбылася Св. Імша, падчас якой пілігрымы маліліся ў шматлікіх інтэнцыях, прывезеных яшчэ з Вілейкі. У Назарэце ўдзельнікі наведалі таксама касцёл Св. Юзафа з захаванымі рэшткамі дома Апекуна Езуса і Марыі і праваслаўную царкву Арханёла Габрыэля.

Пасля Назарэту пілігрымы накіраваліся ў Кану Галілейскую, дзе Езус па просьбе Сваёй Маці ўчыніў першы цуд і перамяніў ваду ў віну. Святыня ў Кане Галілейскай пабудавана на месцы дома, куды Езус з Марыяй прыйшлі на вяселле і дапамаглі заклапочанай сям’і. У гэтым месцы пілігрымы асаблівым чынам маліліся за сем’і. А тыя сямейныя пары, якія прымалі ўдзел у пілігрымцы, аднавілі тут свае сужэнскія абяцанні і другі раз у жыцці паўтарылі прамоўленыя падчас шлюбу  словы і абяцанні вернасці пашаны і любові.

Наступным месцам наведвання стаў горад Хайфа, у якім знаходзіцца вядомая гара Кармэль са святыняй прарока Іллі  і кармеліцкім манастыром “Зорка мора”.

Першы дзень скончыўся захапленнем прыгажосцю Бахайскіх садоў і квітнеючымі мясцінамі Галілеі.

Другі дзень прынёс новыя духоўныя перажыванні і разгарнуў іншыя старонкі Евангелля. У гэты дзень пілігрымы наведалі гару Табор – месца Перамянення Езуса Хрыста. Складана словамі пераказаць тыя духоўныя перажыванні і пачуцці, якія перапаўнялі ўдзельнікаў. Менавіта на тым месцы, дзе калісьці вучні ўбачылі перамененнай Божае Аблічча Збаўцы, нашы парафіяне сустрэліся з Езусам Эўхарыстычным на Св. Імшы і маліліся ў шматлікіх інтэнцыях, у якіх іх прасілі памаліцца дома. На думку прыходзілі толькі словы: “Добра нам тут быць…”.

Далей шлях па слядах Езуса прывёў пілігрымаў у Табху. Гэта месца, дзе Езус учыніў цуд памнажэння хлябоў і рыбы. Наступная святыня, якую наведалі пілігрымы, знаходзіцца на беразе Галілейскага мора і носіць назву Менза Крысці (Стол Госпада). На гэтым беразе Езус аб’явіўся вучням пасля Свайго Змёртвыхпаўстання і накарміў іх рыбай.

Незвычайнай прыгажосцю і духам благаславення была напоўнена гара Благаславенняў, на якой Езус адкрыў нам сакрэт нашага шчасця і прамовіў вядомае: “Благаслаўлёныя…”.

Наступным месцам наведвання і малітвы стаў Капернаум. Гэты горад носіць назву “Горад Езуса”, бо менавіта тут Езус учыніў шмат апісаных у Бібліі цудаў, адсюль паходзілі шматлікія вучні Езуса, у тым ліку і Св. Пётр. Каля захаваных рэшткаў дома Пятра, у якім Езус аздаравіў яго цешчу, пілігрымы памаліліся за ўсіх цешчаў.

Другая палова дня была звязана з Галілейскім або Тыберыяцкім морам (возерам). Удзельнікі пілігрымкі адпачывалі і плавалі на чаўне па тым самым моры, па якім не адзін раз плыў і хадзіў Сам Езус. А на абед пілігрымы пакаштавалі т. зв. “рыбу Св. Пятра”, вылаўленную з таго ж Галілейскага мора.

Так скончыўся другі дзень вандроўкі слядамі Хрыста… Гэтыя два дні былі праведзеныя ў незвычайна прыгожай і кветнеючай частцы Святой Зямлі – Галілеі, дзе Езус правёў большую частку Свайго зямнога жыцця. 


Прочитано 1097 раз Последнее изменение Вторник, 20 Октябрь 2015 11:11
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии