background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 22 Июнь 2015 07:50

“Заўсёды быць маладымі”: сустрэча старэйшай моладзі нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

19 – 20 чэрвеня адбылася сустрэча працуючай моладзі і маладых сем’яў нашай парафіі.

Месца і стыль сустрэчы былі выбраны адмыслова, бо 10 год таму гэтыя ж, толькі яшчэ маленькія, хлопцы і дзяўчаты першы раз сабраліся на рэкалекцыі на беразе в. Нарач разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам. Пасля падобныя духоўныя практыкаванні адбываліся з палаткамі на ўлонні прыроды Вілейскага вадасховішча. Сёння многія з ўдзельнікаў прыехалі ўжо са сваімі сем’ямі, некаторыя нават маюць сваіх дзяцей, але як і ўсе 10 год, так і сёння гэтых людзей аб’ядновае Бог, вера і жаданне па-сапраўднаму жыць з Богам.   

Сустрэча распачалася Эўхарыстыяй на беразе Слабацкога возера. Падчас гаміліі пробашч кс. Аляксандр пажадаў удзельнікам заўсёды заставацца маладымі, нягледзячы на час, жыццёвыя клопаты і праблемы, і заўсёды жыць з Богам.

Пасля Св. Імшы ўдзельнікі мерапрыемства гатавалі ўху, смажылі рыбу і пасля працоўнага тыдня і шуму горада цешыліся цішынёй ляснога куточка.

У першыя хвіліны суботы 20 чэрвеня моладзь смажыла шашлык і праслаўляла Бога спевамі каля вогнішча. А хмурнае неба не перашкодзіла сустрэць усход сонца.

Закончылася сустрэча малітвай падзякі Богу, чэрвенскім набажэнствам і спевам да Маці Божай Будслаўскай, які стаў традыцыйным заканчэннем усіх мерапрыемстваў нашай парафіі. 


Прочитано 1922 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии