У гэты дзень пробашч парафіі кс. Аляксандр і настаўніца па рэлігіі Анна, якая на працягу катэхетычнага года наведвала Іллю з заняткамі па рэлігіі, сустрэліся з дзецьмі і іх сем’ямі для супольнай малітвы і адпачынку.
Прыгожа праведзены час успамінае парафіянка Іллі Лізавета Барташэвіч:
“Як хутка ляціць час. Ужо зноў лета. І лета з Богам. Наперадзе шмат цікавых мерапрыемстваў, але ўсё распачынаецца, асабліва для ільянскай парафіі, з адпачынку на т.зв. Ільянскай “гары”. Як казалі нашы продкі, што мы, веруючыя людзі, “і да ружанца, і да танца”. Падчас гэтай сустрэчы прысутнічае і малітва, але месца забавам таксама знайшлося. Тут праходзіў футбольны матч, дзе дзяўчынкі гулялі супраць хлопцаў і перамагло сяброўства, разам з кс. Аляксандрам мы бегалі з т.зв. “гары”, а яшчэ кожны мог паказаць наколькі ён міласэрны, пасмажыўшы калбаску бліжняму. Вядома, што ўсё добрае заканчваецца і адпачынак таксама скончыўся. І скончыўся ён прыгожа, дзякуючы чэрвеньскаму набажэнству, Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Можна адпачываць па-рознаму, але самы прыгожы адпачынак, асабліва для хрысціяніна, гэта адпачынак з Богам”.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1034-sustrecha-dlya-dzyatsey-i-moladzi-ilyanskay-parafii#sigProGalleriaf6967c9687