background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 08 Май 2017 07:35

Гульня “Што? Дзе? Калі?” з удзелам маладых вілейскіх знатакоў (+ відэа пра жыццё парафіі)

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У суботу 6 мая дзеці і моладзь Вілейскай парафіі сабраліся на апошнюю сумесную катэхезу –  інтэлектуальную гульню, прысвечаную тэме Фацімскіх аб’яўленняў.

Тры каманды змагаліся за першынства ў конкурсе, праяўляючы вялікую актыўнасць пры адказах на пытанні рознай складанасці. Асаблівую радасць у знатакоў выклікалі “пытанні ў прамым эфіры”, якія задавалі такія добразнаёмыя нашай парафіі людзі, як кс. Павел Трон, кс. Андрэй Кеўліч і іншыя. Колькасць балаў сярод трох каманд адрознівалася зусім нязначна, таму кожны імкнуўся паказаць, на што ён здольны.

Перамагла каманда “Іхціс”, атрымаўшы найбольшую колькасць балаў.

Потым ксёндз-пробашч Аляксандр прапанаваў паглядзець цікавы відэа-ролік пра тое, чым жыве нашая парафія, і заахвоціў дзяцей і моладзь быць актыўнымі ў тых мерапрыемствах, якія будуць  праводзіцца летам. Вочы дзяцей асабліва загарэліся, калі яны пачулі пра пілігрымку і рэкалекцыі ў Будславе, бо менавіта гэтыя летнія падзеі найбольш збліжаць маладую частку нашай парафіі.

Прапануем Вашай увазе відэа-ролік пра жыццё нашай парафіі.

Затым усіх прысутных чакаў салодкі пачастунак, падчас якога ўсе дзяліліся сваімі радасцямі і ўражаннямі.

Завяршылася сустрэча гімнам да Маці Божай Будслаўскай і благаслаўленнем.

Вікторыя Каросцік

 


Фота Кацярыны Дурко

Прочитано 1121 раз Последнее изменение Понедельник, 08 Май 2017 10:33
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии