Тры каманды змагаліся за першынства ў конкурсе, праяўляючы вялікую актыўнасць пры адказах на пытанні рознай складанасці. Асаблівую радасць у знатакоў выклікалі “пытанні ў прамым эфіры”, якія задавалі такія добразнаёмыя нашай парафіі людзі, як кс. Павел Трон, кс. Андрэй Кеўліч і іншыя. Колькасць балаў сярод трох каманд адрознівалася зусім нязначна, таму кожны імкнуўся паказаць, на што ён здольны.
Перамагла каманда “Іхціс”, атрымаўшы найбольшую колькасць балаў.
Потым ксёндз-пробашч Аляксандр прапанаваў паглядзець цікавы відэа-ролік пра тое, чым жыве нашая парафія, і заахвоціў дзяцей і моладзь быць актыўнымі ў тых мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца летам. Вочы дзяцей асабліва загарэліся, калі яны пачулі пра пілігрымку і рэкалекцыі ў Будславе, бо менавіта гэтыя летнія падзеі найбольш збліжаць маладую частку нашай парафіі.
Прапануем Вашай увазе відэа-ролік пра жыццё нашай парафіі.
Затым усіх прысутных чакаў салодкі пачастунак, падчас якога ўсе дзяліліся сваімі радасцямі і ўражаннямі.
Завяршылася сустрэча гімнам да Маці Божай Будслаўскай і благаслаўленнем.
Вікторыя Каросцік
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1016-gulnya-%E2%80%9Cshto#sigProGalleriafd05d5cd7e
Фота Кацярыны Дурко