У Евангеллі распавядалася пра тое, як несправядліва быў асуджаны і забіты Езус. У момант, калі апісвалася смерць Збаўцы, вернікі ўкленчылі і ў асабістай малітве перапрасілі Езуса за свае недасканаласці.
Падчас гаміліі кс. Аляксандр падкрэсліў, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць крыжыкі, але варта навучыцца ад Збаўцы годна іх несці, каб яны сталі для нас уратаваннем.
Пасля малітвы верных, у якой узгадвалі не толькі Касцёл, але і ўсіх, хто верыць у Бога, распачалася адарацыя Крыжа, калі вернікі па чарзе падыходзілі да алтара і пацалункам ушаноўвалі крыж. У гэтым часе з усіх крыжоў святыні было знята фіялетавае палатно.
Пасля Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў грабніцу, дзе кожны мог узнесці асабістую малітву да Збаўцы, Які аддаў за нас жыццё.
Вікторыя Каросцік
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1005-vyalikaya-pyatnitsa-i-liturgiya-muki-pana-'-nashay-parafii#sigProGalleria87dbb7ff11
Фота Аксаны Бажко