background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 14 Апрель 2017 21:23

Сустрэнем жа Уваскрослага Пана разам! (+ фота з асвячэння страваў і расклад Велікодных набажэнстваў)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Вялікая Субота – гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. На працягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана і асвячэнне велікодных страваў.

 

Пасля заканчэння пасхальнай вігіліі, якая адбудзецца а 21 гадзіне, аж да пачатку рэзурэкцыйнай працэсіі ў нашым касцёле адбудзецца чуванне каля гробу Пана, пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце. Запрашаем застацца ўсіх, хто жадае ўсё ноч чуваць на малітве чакаючы Пасхальны паранак. Першымі адарацыю правядуць кандыдаты да сакрамэнту бежмавання з групы дарослых. У 6.15 адбудзецца навэнна да Божай Міласэрнасці. У 6.40 распачнём вычытваць інтэнцыі Святой Імшы аб здароўе і Божае благаславенне. Інтэнцыі можна падаць яшчэ сёння альбо заўтра да 6.40. Урачыстая рэзурэкцыйная Святая Імша адбудзецца ў 7.00. Пастараемся на рэзурэкцыі прысутнічаць усе. Для тых, хто не зможа прыбыць на Святую Імшу ў 7.00 адбудзецца Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Пасля ранішняй Рэзурэкцыйнай Св. Імшы ў нашых сем’ях, традыцыйна, адбываецца велікоднае снеданне, на якім знаходзяцца стравы, асвечаныя ў касцеле. Прыпамінаем, што Святочны пасілак не можа пераўтварыцца ў надмернае ўжыванне алкаголю, ён павінен прайсці ў духу здаровай радасці, супакою і любові.

Жадаем у духу радасці і глыбокай веры ў Змёртвыхпаўстанне Езуса правесці сёняшнюю ноч, каб на світанні ва ўзнёслым настроі сабрацца і адзначыць найбольшую хрысціянскую ўрачыстасць – Змёртвыхпаўстанне Пана!

 

Фота Аксаны Бажко і Кацярыны Дурко


Прочитано 884 раз Последнее изменение Суббота, 15 Апрель 2017 14:51
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии