465 юнакоў і дзяўчат з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся ў ноч з 17 на 18 сакавіка ў Мінску разам, каб шчыра адказаць сабе на пытанне: ці гледзячы на нас, сучасных хрысціянаў, людзі могуць паверыць у Хрыста? А калі не, то што можам зрабіць, каб змяніцца?
У сустрэчы прыняла ўдзел і моладзь нашай парафіі на чале з клерыкам Міхалам і катэхеткай Аннай Аўсейчык.
Такая сумесная малітва моладзі на працягу ўсёй ночы проста развейвае ўяўленні пра тое, што вера — для састарэлых, а каталіцтва — сумнае. Хрыстус не дае сумаваць, а жыццё з Ім становіцца сапраўднай прыгодай.
Фотарэпартаж будзе даданы пазней.