background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 02 Декабрь 2012 19:57

Катэхеза VIIІ Вызнанне грахоў і выкананне пакуты

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Пасля пакорлівай малітвы, пасля дакладнага рахунку сумлення, шчырага жалю за грахі і моцнага пастанаўлення выправіцца можам спакойна наблізіцца на канфесіяналу, каб шчыра вызнаць свае грахі, выконваючы 4  і 5 умовы сакраманту пакаяння.


Чытаем у  Кодэксе кананічнага права:


Kaн. 960. “Індывідуальная і інтэгральная споведзь і адпушчэнне грахоў складаюць адзіны звычайны спосаб, праз які вернік, усведамляючы свой цяжкі грэх, атрымлівае паяднанне з Богам і Касцёлам.”


Кан 988. § 1 “Вернік забавязаны прызнацца ў колькасці і тыпе ўсялякіх цяжкіх грахоў, учыненыя пасля хросту, і яшчэ ўладай ключоў Касцёла непасрэдна не дараваныя і вызнаныя ў індывідуальнай споведзі, якія ён памятае пасля дакладнага рахунку сумлення сумлення”.

§ 2 “Рэкамендуецца, каб вернікі каяліся таксама і ў  паўсядзённых грахах”.

  

З вышэйпададзенага тэксту вынікае, што, каб споведзь была сапраўдная, трэба дакладна прызнацца ва ўсіх  сваіх цяжкіх грахах. Гэта – абавязак інтэгральнасці вызнання. Пры гэтым трэба памятаць аб 3 аспектах:

   * Якія грахі? (тып і від граху)

   * пры якіх умовах яны былі ўчынены? (важнейшыя акалічнасці)

   * Колькі разоў? (лічба, колькасць)

 Абавязак познай інтэгральнасці вызнання датычыць усіх цяжкіх грахоў.


Калі ж будзем спавядацца можна сказаць, агульна – спавяднік мае абавязак задаць пытанні, якія маюць мэту дапамагчы пэнітэнту добра паспавядацца, напр., пра колькасць, акалічнасці граху, але таксама пра канкрэтны грэх ці тое, што можа нагадаць пра яго. Падобна ўрачу, які задае хвораму розныя дадатковыя пытанні, бо хоча яго дабра, і святар імкнецца добра распазнаць стан пэнітэнта, каб яго споведзь была шчырай, поўнай і сапраўднай.


Спавядаемся выразна і так, каб той, хто слухае нашую споведзь, мог дакладна пачуць нашае вызнанне. Часам святар можа папрасіць казаць гучней, альбо, наадварот – сцішыць голас.


Злы дух спакушае вельмі часта менавіта падчас вызнання грахоў:

   * намаўляючы нас да толькі агульнага вызнання (нп. “каюся ва усіх сваіх грахах… але так дакладна не памятаю…” ) ;

   * скіроўваючы нашае сэрца да фальшывага сораму, замоўчвання некаторых грахоў;

   * падсоўваючы нам думку аб адкладванне некаторых пытанняў, якія турбуюць нашае сумленне, нп. да наступнай споведзі;

   * намаўляючы да ненармальнага выкарыстання акалічнасцей (нп. скажу нейкі няпросты для вызнання грэх тады, калі будуць гучаць гучней арганы, альбо скажу цішэй ці невыразней, асабліва ў выпадку, калі спавяднік не мае ідэальнага слыху).

 

Могуць быць і іншыя хітрыя пасткі злога. Трэба сапраўды быць вельмі асцярожным, таму што ў гэтым і заключаецца, можна сказаць, “бізнес” сатаны – зрабіць так, каб нашаыя споведзі былі несапраўднымі. Св. Ян Боска зазначае, што у такіх момантах д'ябла перамагчы можна  толькі поўнай шчырасцю і выразнасцю. У гэтым выпадку менавіта шчырасць мае экзарцызмуючую моц – і супраціўнік ўцякае.

 

Пры вызнанні нашых грахоў варта таксама звярнуць увагу на тое, што:

   * Спавядаемся толькі са сваіх уласных грахоў. Ніколі з чужых! Вядома, мы хочам дапамагчы нашым блізкім , знаёмым, якія папаліся ў няволю граху – але рабіць гэта трэба перад усім праз малітву (узор св. Монікі адносна Аўгусціна), а таксама сведчанне свайго жыцця, паказваючы, што можна жыць па-іншаму.

   * Падчас сакраманту пакаяння вызнаём свае грахі, пазбягаючы слоў “магчыма”, “можа”, “здаецца” – бо яны не толькі не пацвярджаюць факт здзейсненага грахоўнага ўчынку, але наадварот – святар не можа здзейсніць маральны суд, які адбываецца падчас споведзі.

   * Вызнаючы свае грахі, стараемся не хваліцца сваімі дасягненнямі і заслугамі, нп: “Да касцёла хаджу, пацеры прамаўляю, больш грахоў не памятаю”, бо у такім выпадку нашая споведзь пагадвае больш паставу фарысея з евангельскай прыпавесці, чым чалавека, які сапраўды прыйшоў пакаяцца.


У плённым перажыванні сакраманту пакаяння вялікай дапамогай становіцца наяўнасць сталага спаведніка. Канешне, роля пастаяннага ці непастаяннага спаведніка — у агульным аднолькавая і вынікае з самой сутнасці сакрамэнту споведзі: сакрамэнтальная сустрэча з пэнітэнтам, слуханне вызнання грахоў і іх маральная ацэнка, настаўленне, прызначэнне пакуты, а таксама адпушчэнне грахоў, калі пэнітэнт да гэтага гатовы. Але ж не без значэння ёсць таксама дапамога пэнітэнту ў пазнанні і зразуменні самога сябе, фарміраванне яго сумлення і адпаведных жыццёвых паставаў ці дапамога ў здзяйсненні выбараў і паказванне дарогі да святасці.


Менавіта пастаянны спаведнік можа рэалізаваць вышэй узгаданыя заданні лепш і больш паспяхова, бо падобна пастаяннаму лекару, ведае пэнітэнта і можа дапамагчы яму ў правільным духоўным развіцці, становячыся адначасова духоўным кіраўніком. Выбар пастаяннага спаведніка вельмі карысны кожнаму, хто прагне сур’ёзна не толькі прабачэння грахоў, але і дапамогі на дарозе духоўнага ўзрастання. Такога спаведніка трэба выбраць самому, рэгулярна ў яго спавядацца (пажадана прынамсі адзін раз у месяц) і быць паслухмяным яго кіраўніцтву.


Пятая умова сакраманту пакаяння – выкананне пакуты, кампенсацыя Богу і бліжняму, сатысфакцыя або выкананне пэўных чынаў пакаяння, якія спаведнік вызначае пэнітэнту для выпраўлення шкоды, учыненай грахом.


Святар звычайна не абмежоўваецца толькі назначэннем пакуты, але звяртаецца ад імя Хрыста да пэнітэнта з прынамсьці кароткім павучэннем, умацаваннем ці падтрымкай.


Паколькі споведзь ёсць важным актам, трэба пазбягаць няўважлівасці і рассеянасці – трэба ўважліва выслухаць спаведніка, асабліва што тычыцца прызначэння “пакуты”.


Нашае настаўленне адносна пакуты павінна заўсёды характарызавацца 2 рысамі:

 *  свядомасцю – мы павінны разумець, аб чым гаворка. Калі штосьці незразумела – трэба аб гэтым сказаць, удакладніць у спаведніка.

  * магчымасцю рэалізацыі – мы павінны мець магчымасць выканай дадзеную пакуту. Калі маем сумненні – зноў жа, кажам аб гэтым святару, які спавядае, і кіруемся яго заўвагамі.

Вельмі важная заўвага – калі я маўчу – значыць, “я разумею і магу гэта выканаць”.


Бываюць сітуацыі, калі той, хто спавядаецца, мае праблемы з памяццю і забывае зададзеную пакуту. Тады можа сам выбраць і выканаць які-небудзь чын (напр. малітву), а пры наступнай споведзі сказаць пра гэта святару. Споведзь — годная, і святар не задае пакуту за папярэдні раз.


Кожны грэх дзейнічае як бумеранг: вяртаецца да таго, хто яго ўчыніў у выглядзе кары за грэх. Недастаткова раскайвацца ў сваім граху і абяцаць выправіцца, мала шчыра прызнацца на споведзі ў сваіх грахах і атрымаць прабачэнне, трэба выправіць крыўду, учыненую праз свой грэх Богу і іншаму чалавеку.


Пакута (добрыя ўчынкі і дабравольныя кары, вызначаныя сабе) маюць на мэце пазбегнуць караў за грахі ў гэтым жыцці і ў чысцу. У першыя вякі хрысціянства людзі на споведзі атрымлівалі пакуту, адпаведную іх грахам. Каб Бог у сваёй міласэрнасці адпусціў усе кары, належныя за грэх, святары задавалі вялікія пакуты. Напрыклад: пост на хлебе і вадзе на працягу многіх дзён, ляжанне крыжам на зямлі, доўгія малітвы, пілігрымкі, міласціны, забарона ўваходзіць у касцёл на працягу нейкага часу. Да адной з самых цяжкіх пакутаў належала публічная споведзь. Публічна спавядаліся людзі, грахі якіх былі ўсім вядомыя, якія сваімі дрэннымі ўчынкамі горшылі іншых. Публічным прызнаннем у сваіх правінах і публічнай пакутай яны выпраўлялі зло, якое ўчынілі сваімі грахамі для ўсяго грамадства.


Выпраўленне крыўды, якую мы ўчынілі Богу і людзям праз грэх, адбываецца праз добрыя ўчынкі. Вядома, што ўчынкі міласэрнасці можна падзяліць на 3 групы: малітва, міласціна і пост. Найчасцей святар у сакрамэнце Пакаяння задае нам у якасці пакуты малітву. Пакуту трэба выканаць у стане ласкі, не адкладваючы яе на доўгі час, з пачуццём віны і раскаяння. Дасканалаю пакутаю з’яўляецца выпраўленне жыцця, што і ёсць самым глыбокім сведчаннем нашага навяртання.

 

Літаратура:

 

Катэхеза ІІІ "Сакрамант пакуты і паяднання", у: http://vilejka.catholic.by/index.php/katekheza/katekheza-daroslykh/item/268-kateheza-iii-sakramant-pakuty-i-payadnannya.

Складаныя пытанні споведзі (Лікбез ч.2), у: http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/likbez/114492-spovedz.html.

ks. Krzysztof Fijałkowski SJ, Przygotowanie do Spowiedzi świętej, у: http://www.katolik.pl/przygotowanie-do-spowiedzi-swietej,642,416,cz.html.

Uwolnienie od grzechu, czyli mocne postanowienie poprawy, у: http://www.zoryst.katowice.opoka.org.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=614:uwolnienie-od-grzechu-czyli-mocne-postanowienie-poprawy&catid=78:modlitwa&Itemid=106.

Ks. Jacek Bałemba SDB, Ku dobrej spowiedzi (6): Wyznanie grzechów czyli szczera spowiedź, у: http://novushiacynthus.blogspot.com/2012/04/ku-dobrej-spowiedzi-6-wyznanie-grzechow.html.

ЦІ ВЕРЫШ ТЫ Ў СЫНА БОЖАГА? Дарослым пра асновы каталіцкага веравызнання Гродна 1998.

 

 

 

 

Прочитано 2905 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии