Адмін
Рэдакцыя сайта
18 звычайная нядзеля (2 жніўня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць Перамянення Пана, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем: У аўторак св. Яна Марыі Віянэя, святара; У суботу св. Дамініка, святара.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
17 звычайная нядзеля (26 ліпеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем: У сераду св. Марту. У пятніцу св. Ігнацыя Лаёлы. У суботу св. Альфонса Марыі Лігуоры
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
16 звычайная нядзеля (19 ліпеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем: У сераду св. Марыю Магдалену. У чацвер св. Брыгіту, законніцу, апякунку Еўропы. У суботу св. Якуба, Апостала і св. Крыштафа. У нядзелю святых Ёахіма і Ганну, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
У наступную нядзелю, 26 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
15 звычайная нядзеля (12 ліпеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 26 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
14 звычайная нядзеля (5 ліпеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц ліпень: аб Мудрасць у Духу Святым для маладых людзей, якія прагнуць заснаваць сваю сям’ю, каб супольнае жыццё распачыналі са шлюбу, а не з граху.
У нядзелю, 26 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
13 звычайная нядзеля (28 чэрвеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую Святых Апосталаў Пятра і Паўла, і ў чацвер, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, у 12.00 і 18.00. У аўторак у 9.00 і 18.00 з апошнім чэрвенскім набажэнствам. У сераду і пятніцу ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае:
1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны: 1 ліпеня — 18.00, 2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00.
Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.
Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.
Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой.Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.
Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл.
Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.
Для тых, хто не будзе на ўрачыстасцях у Будславе Святая Імша ў Вілейцы паводле святочнага раскладу ў 12.00 і 18.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
12 звычайная нядзеля (21 чэрвеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Святога Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае: 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны: 1 ліпеня — 18.00, 2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00. Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры. Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі. Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву. Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы. Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
11 звычайная нядзеля (14 чэрвеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, ва ўспамін Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы (7 чэрвеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да серады і ў пятніцу ў 9.00 і 18.00.
У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. Пасля кожнай Святой Імшы спецыяльнае набажэнства ў гонар Божага Цела з малітвай за нашую парафію і горад. Працэсіі Божага Цела ў гэтым годзе не будзе, але пастараемся прыняць удзел у гэтым набажэнстве, каб выпрасіць у Бога благаслаўленне для нашай зямлі.
У суботу Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Спасланне Духа Святога (31 мая 2020г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У чацвер свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.
У суботу 6 чэрвеня выпадае 30-я гадавіна рэкансэкрацыі нашага касцёла. Планавалася спецыяльная ўрачыстасць падзякі Богу за вяртанне святыні з удзелам Мітрапаліта Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе правесці ўрачыстасць цяпер. Спадзяёмся, што гэты юбілей адзначым пазней.
Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае:
Час на выкананне абавязку Велікоднай Камуніі і споведзі працягваецца да 15 жніўня г.г.
Адмяняюцца працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў.
Запланаваны на 3–4 ліпеня г.г. Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час.
Разам з тым, 2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Парадак набажэнстваў наступны:
1 ліпеня – 18.00
2 ліпеня – 9.00, 12.00, 18.00
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



