Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Святога Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае: 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны: 1 ліпеня — 18.00, 2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00. Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры. Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі. Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву. Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы. Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!