Гэта нядзельная Св. Імша стала таксама заканчэннем белага тыдня для дзяцей, якія тыдзень таму першы раз у сваім жыцці прынялі Першую Св. Камунію. Падчас Св. Імшы асаблівым чынам маліліся за ўсіх дзяцей і моладзь нашай парафіі, каб канікулы сталі для іх шчаслівым часам. Падчас Літургіі ксёндз пробашч Аляксандр адзначыў, што няма канікул ад нядзельных і ўрачыстых Св. Імшаў і штодзённай малітвы, таму варта пра гэта не забывацца падчас летняга адпачынку, а можа і яшчэ часцей па буднях прымаць удзел у Эўхарыстыі.
Падчас гэтай Св. Імшы 8 хлопцаў з нашай парафіі былі ўрачыста пранятыя ў міністранты. Да гэтай падзеі яны рыхтаваліся напрацягу года праз удзел у спецыяльных занятках. Новыя міністранты атрымалі дазвол і благаслаўленне пробашча на службу падчас Літургіі пры алтары і спецыяльны дакумент, які гэта падцвярджае.
Напрыканцы Эўхарыстыі дзеці і моладзь атрымалі благаслаўленне на радасны час летніх канікул.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/artykuly/item/770-8-novyh-ministranta'-u-nashay-parafii#sigProGalleriaa82fa9e9fd