Прыйшлі дзеці ўсіх узроставых груп ад найменшых з групы 4-5 годзікі да найстарэйшых, выпускнікоў, якія ў гэтым годзе скончылі школу і пачынаюць новы этап свайго жыцця. Разам з дзецьмі былі нашыя святары кс. Аляксандр і кс. Юзаф. Падчас сустрэчы ксёндз пробашч нагадаў дзецям, што летнія канікулы ад школы і катэхез не распаўсюджваюцца на Касцёл і Св. Імшы, таму нельга падчас канікул забывацца пра нядзельныя і ўрачыстыя Св. Імшы і штодзённую малітву.
Сустрэчу распачалі з малітвы. На працягу трох гадзін дзеці бавіліся і радасна праводзілі час: кожны мог знайсці "кампанію па зацікаўленасці" ад валейбола і футбола да "гарачай бульбы" і бандмінтона. Кульмінацыяй вечару сталі смажаныя на панадворку парафіяльнага дома каўбаскі. На заканчэнне сустрэчы дзеці памаліліся Літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі і атрымалі благаслаўленне.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/artykuly/item/769-svyatochny-gryl-na-panadvorku-parafiyalnaga-doma#sigProGalleriaf80c125d7f