Згодна са старажытнай хрысціянскай традыцыяй перад пачаткам Вялікага Посту адбываюцца “запусты”, якія таксама называюць “карнавалам”. Гэта час асаблівай забавы і вяселля перад перыядам пакаяння і разважання над Мукай і Смерцю Езуса Хрыста.
На пачатку забавы, на якую сабралася шмат дзяцей і моладзі, кс. Юзаф распавёў пра традыцыю “запустаў”. Ксёндз-вікарый таксама адзначыў, што па прычыне таго, што няма дакладных звесткаў, а існуюць толькі легенды пра трох розных Св. Валянцінаў, успамін гэтага Святога ў Касцёле 14 лютага афіцыйна быў скасаваны. Аднак гэты дзень з’яўляецца добрай нагодай, каб яшчэ раз прымомніць сабе, што кожны з нас пакліканы да жыцця ў любові і павінен праяўляць гэту любоў да сваіх бліжніх праз словы і ўчынкі. І якраз гэтым і заняліся маленькія і вялікія ўдзельнікі запустаў: на рознакаляровых сэрцах яны пісалі адзін аднаму прыемныя словы і пажаданні.
А пасля быў салодкі пачастунак, танцы, вясёлыя гульні, латарэя, у якой кожны з удзельнікаў выйграў штосьці для сябе. Скончылася сустрэча супольнай малітвай і гімнам да Маці Божай Будслаўскай.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/artykuly/item/729-zapusty-dlya-dzyatsey-i-moladzi-adbylisya-nashay-parafii#sigProGalleria2ef2569508