Дзеці прыйшлі ў прыгожай школьнай форме і з заплечнікамі, у якіх былі складзеныя яшчэ чыстыя дзённікі, сшыткі і падручнікі. Студэнты прынеслі свае студэнцкія рэчы, галоўная сярод якіх – залікоўка.
У Св. Пісанні мы чытаем, што без Бога мы нічога не можам pрабіць. Сапраўдны хрысціянін кожны свой дзень, кожную справу і кожны новы этап свайго жыцця пачынае менавіта разам з Божым благаслаўленнем і ў Божае Імя. Таму на парозе такога важнага новага этапа жыцця не толькі дзяцей і моладзі, але і настаўнікаў, бацькоў, дзядуль і бабуль, мы сабраліся на малітве, каб Бог благаславіў на гэты навучальны год.
Падчас гаміліі ксёндз-пробашч Аляксандр разважаў над духоўнасцю сучасных людзей. Кс. Аляксандр нагадаў, што за духоўнае выхаванне дзяцей перад Богам адказныя не Касцёл і школа, але менавіта бацькі, якія абяцаюць выхаваць сваё дзіця ў веры падчас Хросту. У Евангеллі, якое прыпала на гэту нядзелю, прагучалі такія словы: “Бо якая ж будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе увесь свет, а душы сваёй прынясе шкоду?” (Мц 16, 26). Ксёндз-пробашч заахвочваў бацькоў мудра раставіць прыярытэты, аддаючы першае месца Богу.
Напрыканцы Св. Імшы дзеці, моладзь і настаўнікі атрымалі спецыяльнае благаслаўленне на новы навучальны і катэхетычны год. Таксама былі асвечаныя і ўсе школьныя і студэнцкія прыналежнасці.
Школьны і катэхетычны 2014 - 2015 год ужо пачаўся!
З 4 кастрычніка ў нашай парафіі распачнуцца катэхезы, на якія шчыра чакаем усіх дзяцей і моладзь нашай парафіі!
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/artykuly/item/686-z-bogam-u-novy-navuchalny-god#sigProGalleriacfc438befc