background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 21 Май 2024 19:46

Пілігрымка па святых месцах Брэстчыны

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

13-14 мая нашы парафіяне здзейснілі пілігрымку па святых месцах, якую ўзначаліў ксёндз пробашч.

Пілігрымка распачалася супольнай малітвай ў касцёле. Першым прыпынкам былі Жыровічы-месца дзіўнай гісторыі і духоўнай сілы, мясціна, дзе ўжо многія стагоддзі захоўваецца легендарная святыня – Жыровіцкі абраз Божай Маці.

 Затым шлях пралягаў да іншага цудатворнага каранаванага абраза - Маці Божай Берасцейскай. У касцёле Ўзвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбылася святая Імша, падчас якой пілігрымы маліліся праз заступніцтва  Божай Маці.

Пра гісторыю касцёла і паходжанне абраза пілігрымам распавёў ксёндз Вячэслаў Пялінак. Крыху вольнага часу было прысвечана знаёмству з горадам Брэстам, які пакінуў вельмі добрае ўражанне сваім добраўпарадкаваннем, цікавымі малымі архітэктурнымі формамі.

Далей шлях пралягаў у Іванава (былы Янаў-Палескі), дзе ў мясцовым касцёле вернікі пачулі ад ксяндза  Паўла Кручэка  падрабязную інфармацыю пра падзеі 16 мая 1657 года, калі ў Янаве быў  закатаваны казакамі Святы Андрэй Баболя  (за адмову пераходзіць у праваслаўе.)

Завяршыўся першы дзень пілігрымкі ў Пінску. Ветліва сустрэў пілігрымаў канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, ксёндз Андрэй Рылка. Пінская семінарыя падрыхтавала пілігрымам смачную вячэру і камфортны начлег.

Раніцай 14 мая ў Пінскім катэдральным касцёле адбылася Святая Імша. Прагучалі інтэнцыі і малітвы за памерлых родных і блізкіх, парафіян, святароў. У крыпце катэдры пілігрымы запалілі знічы ля магілы кардынала Казіміра Свёнтака і памаліліся аб вечным супакоі для яго душы. Многія пілігрымы таксама памаліліся ў сваіх асабістых інтэнцыях ля труны Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.

Пасля снедання была магчымасць азнаёміцца ​​з Пінскам. Семінарыя размешчана ў найпрыгажэйшым месцы, на беразе р. Піны. Увесь архітэктурны ансамбль, катэдра пакінулі незгладжальныя ўражанні.

 Далей пілігрымаў чакала яшчэ адна святыня- Санктуарый Маці Божай Лагішынскай— Каралевы Палесся – цудатворны абраз якой, каранаваны Папскімі каронамі,  знаходзіцца ў галоным алтары касцёла Св.Пятра і Паўла ў Лагішыне. Перад  цудатворным абразом пілігрымы маліліся аб умацаванні веры, аб духоўным і фізічным здароўі, аб дабрабыце сваіх сем'яў.  Ксёндз пробашч  Андрэй Шут  распавёў пра гісторыю з'яўлення іконы, пра тое, як яна шануецца вернікамі.

На далейшым шляху вернікаў чакаў абед у г. Баранавічы, арганізаваны братамі-вярбістамі у Доме Святой Тройцы. Пасля абеда  адбылася экскурсія ў музеі Бібліі. А ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай пілігрымы памаліліся Літаніяй да маці Божай  разам з пробашчам айцом Конрадам Патыка. Пасля малітваў і спеваў ён распавёў пра гісторыю стварэння парафіі і з'яўлення храма.

Вяртаючыся дадому, пілігрымы наведалі магілы земляка айца Андрэя Ахрэма, францішканіна, пахаванага ў  Івянцы, і  ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы ў Ракаве.  Пры запаленых знічах прагучалі "Нешпары" і "Радуйся, Марыя".

Вярталіся позна, крыху стомленыя, але шчаслівыя, духоўна ўзбагачаныя, перапоўненныя уражаннямі.

Удзельнікі пілігрымкі дзякуюць Пану Богу за магчымасць здейсніць так духоўна  багатую і змястоўную пілігрымку, святарам, якія прымалі пілігрымаў у сваіх парафіях, ксяндзу пробашчу Аляксандру за арганізацыю пілігрымкі.


Прочитано 180 раз Последнее изменение Вторник, 21 Май 2024 20:26
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: « Урачыстасць 25-годдзя рэкансэкрацыі нашай святыні
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии