Кастрычнік - месяц ружанцовай малітвы
Восеньскай парой Касцёл аддае пашану Марыі – Зорцы Надзеі, просячы праз Ружанец захаваць нас ад восені ў нашым сэрцы, ад духоўнай млявасці і адмірання нашай веры.
Жывы Ружанец
Сярод многіх груп і рухаў, якія існуюць у Касцёле, найбольш вядомым у нашым рэгіёне, напэўна, з’яўляецца Жывы Ружанец.
“Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца.”
Благаслаўлёны Ян Павел ІІ.
Жывы Ружанец — гэта супольнасць людзей, у склад якой уваходзіць не менш за 20 чалавек, якія штодзённа на працягу месяца моляцца Ружанец: кожная асоба чытае адну таямніцу. Гэтыя супольнасці часта называюць «Ружамі».
Ружанец — гэта евангельская малітва, бо ён складаецца не толькі з Малітвы Панскай і Анёльскага прывітання, але пабудаваны на разважаннях над евангельскімі таямніцамі нашага адкуплення.
Жывы Ружанец «дыхае праўдамі веры», яго члены стараюцца не толькі маліцца за іншых ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і асабістых інтэнцыях, але вучацца перажываць сваё жыццё, захоўваючы вернасць Богу. Яны таксама далучаюцца да апостальскай дзейнасці мясцовага Касцёла. У многіх парафіях Таварыства Жывога Ружанца ўяўляе сабой групу людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, людзей, якія маюць духоўны вопыт, якія могуць прысвячаць свой час, сваё здароўе і свае сілы для дабра супольнасці веруючых, не чакаючы за гэта ніякай грашовай узнагароды. Супольнасці Жывога Ружанца з’яўляюцца не толькі супольнасцямі малітвы, але і супольнасцямі ўчынкаў, часта вельмі ахвярных.
У марыйнай ружанцовай школе мы вучымся ў Маці Божай ні ў чым не адмаўляць Пану Богу і радасна несці свой штодзённы крыж працы, стомленасці, розных праблемаў разам з Хрыстом аж да хвалебных таямніцаў святога Ружанца.
Члены Супольнасці Жывога Ружанца ў нашай парафіі сустракаюцца раз на месяц(І пятніца месяца) на супольнай малітве, на змене ружанцовых таямніцаў, а таксама сустрэчу з душпастырам, падчас якой абвяшчаецца тэматычная канферэнцыя і прадстаўляюцца малітоўныя інтэнцыі на бліжэйшы месяц.
Актуальнасці
-
26 звычайны тыдзень (27 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, у свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска- Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў…
-
25 звычайны тыдзень (20 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800 –годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка ў 18.00…
-
24 звычайны тыдзень (13 верасня 2026 г.)
Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць сёння ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава. Пасля асвячэння адбудзецца адарацыя Крыжа, як у Вялікую пятніцу. У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа: 12.00 – Святая Імша 15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю…
-
23 звычайны тыдзень (6 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць…
-
20 звычайны тыдзень (16 жніўня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. 29 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў,…
-
19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
- 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
- 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
- 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)




