“Заданнем рухаў і супольнасцей, кажучы коратка, з’яўляюцца заданні Касцёла”
Арцыбіскуп Юзаф Міхалік
“Апостальская дзейнасць свецкіх, якая вынікае з іхняга хрысціянскага паклікання, заўсёды павінна ажыццяўляцца ў Касцёле. Свецкія, стаўшы ўдзельнікамі святарскай, прароцкай і каралеўскай функцыі Хрыста, здзяйсняюць у Касцёле i ў свеце сваю частку місіі ўсяго Божага народу. Іх дзейнасць сапраўды з’яўляецца апостальствам, бо здзяйсняецца дзеля евангелізацыі і асвячэння людзей i дзеля таго, каб напоўніць евангельскім духам і ўдасканаліць парадак зямных спраў, таму іх намаганне з’яўляецца выразным сведчаннем пра Хрыста i служыць збаўленню людзей.”
Дэкрэт пра апостальства свецкіх “Apostolicam Actuositatem”
“Існаванне разнастайнасці рухаў і супольнасцей можна растлумачыць параўнаннем Касцёла да аркестра, у якім кожны ахрышчаны пакліканы да гульні на тым інструменце, які дадзены яму Духам Святым.”
кс. Пётр Маркелоўскі, Рухі і супольнасці ў Касцёле пасля ІІ Ватыканскага Сабору.