“Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы і яе маральнага ўдасканалення. Спорт, які кіруецца этычным пачуццём, не толькі спрыяе здароваму ладу жыцця, але і становіцца школай паглыблення гуманістычных і хрысціянскіх каштоўнасцяў”
Бэнедыкт XVI
Запрашаем усіх жадаючых актыўна правесці час на спартыўныя сустрэчы, арганізаваныя ў нашай парафіі. Спатканні адбываюцца штотыдзень(акрамя вялікіх святаў і ўрачыстасцей), месца правядзення - Фізкультурна-аздараўленчы комплекс(вул. Талстога 55).
Адказны за сустрэчы– кс. Андрэй (+375298809919).
Сустракаемся:
З малодшай групай – у суботу а 19.00.
З старэйшай групай – у нядзелю а 20.00.
Нашая група ЎКантакце: http://vk.com/club35426561