background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Ошибка
  • JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 47
Понедельник, 19 Март 2012 18:50

Пілігрымка ў Будслаў

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Кожны год з нашай парафіі да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе вырушае моладзь, дзеці і старэйшыя людзі, якія ідуць 3 дні. Здаецца, што ў параўнанні з іншымі пілігрымкамі з Баранавіч ці Віцебску, гэта няшмат, аднак гэтыя асаблівыя дні, напоўненыя рознымі перажываннямі і прыгодамі, назаўсёды застаюцца ў памяці і сэрцы і здольныя змяніць жыццё не аднаго чалавека.

 

Пілігрымка Вілейскай парафіі – гэта больш за сто пілігрымаў, гэта дзеці, моладзь, дарослыя, людзі старэйшыя, сем’і з маленькімі дзецьмі ў калясцы. Гэта людзі, якія з моцнай верай нясуць у сваім сэрцы розныя інтэнцыі, просьбы, падзякі, перапрашэнні, каб праз рукі Любячай Будслаўскай Маці аддаць іх Богу. Пілігрымы на 3 дні пакідаюць свае камфартабельныя дамы і кватэры, камп’ютары і Інтэрнет, каб ахвяраваць свой час на малітву, разважанні, цішыню і  свайму бліжняму. Часамі пілігрымам спадарожнічае сонейка і лёгкі ветрык, часамі  моцны лівень і навальніца, часамі нязносная гарачыня, балючыя мазалі і стомленасць…але што б не было пілігрымы застаюцца толькі радаснымі, бо ўсё гэта ахвяруюць Богу ў сваіх інтэнцыях.

Шлях нашай пілігрымкі пралягае па цудоўным краявідам Бацькаўчыны: блакітныя хвалі Вадасховішча, палі са збожжам і васількамі, бяскрайнія лясы з магутнымі дрэвамі – усё гэта толькі прыпамінае моц і прыгажосць нашага Стварыцеля і дапамагае праслаўляць Яго малітвай і спевам. Па дарозе пілігрымы сустракаюць шмат розных людзей: убогую і пакінутую бабулю, якая просіць занесці яе інтэнцыі да Будслаўскай Маці, спрацаваных на полі людзей, якія з павагай падаюць на калені перад Крыжом, згорбленага дзядулю са слязьмі на вачах – усё гэта кранае сэрца і дапамагае пілігрыму ў малітвах і роздумах. Усё, што ён збірае па шляху складвае ў куточку сэрца, каб пасля, ўглядаючыся ў блакітныя вочы Нябеснай Матулі, скласці перад алтаром Будслаўскай святыні. Бо менавіта гэтае месца з’яўляецца сведкам незлічоных Божых цудаў, вырашэння па-людскаму безнадзейных спраў, вяртанню людзям надзеі і любові, перамяненняў людскіх сэрцаў і жыццяў.  

Каб па-сапраўднаму зразумець, чым з’яўляецца пілігрымка, трэба прайсці яе шляхамі. Бо для кожнага яна пакідае свой нязменны след на сэрцы! Таму прапануем Вашай увазе ўрыўкі з дзённіка аднаго з вілейскіх пілігрымаў.

 

НАТАТКІ ПІЛІГРЫМА…

Дзень першы. 29 чэрвеня.

У 6 гадзін раніцай цішыню пакоя парушае гучная мелодыя гадзінніка. Устаю з радасцю, бо гэта дзень, якога чакала цэлы год! Шпарка рыхтую снеданне, запіхваю апошнія рэчы ў сумку і іду будзіць пілігрымаў з Маладзечна. Дзяўчаты выглядаюць адпачнуўшымі пасля доўгага сну.

7.30. Уваходзім у касцел. Атмасфера надзвычайная. Сумкі, абдымкі, пілігрымы дзеляцца свамі ўражаннямі. Адчуваецца нейкая агульная ўзнёсласць і нібы гатоўнасць вось-вось вырушыць далей.  Ля мікрафонаў ужо настрайваюцца гітарысты з Маладзечна. Хутка ўжо распачнецца адна з маіх самых любімых Святых Імшаў – спеў з некалькімі гітарамі, тантамамі і малітва тут, у родным касцёле, але адначасова дзесяткаў і дзесяткаў пілігрымаў.

8.45.  Хвіліну назад развіталіся са сваімі сябрамі, але “суматоха” не сціхае – мы разбіраем бэйджы, шарфы – адзнакі вілейскай пілігрымкі, становімся шчыльнымі радамі, уключаем тубы, чытаем малітву да Будслаўскай Матулі і…чуем доўгачаканае “Пілігрымы, вырушаем!!!”

Шлях cцежкамі Вілейкі – гэта асаблівая частка падарожжа, па ўзнёсласці блізкая да апошніх кіламетраў, калі мы ўжо блізка Будслава.  Гэта нашае сведчанне парад свамі сябрамі, суседзямі. Адрозненне толькі ў тым, што пакуль што мы поўныя сіл і не ведаем, што чакае нас наперадзе.

Вілейка, здаецца, не такая і малая, але праходзіцца даволі быстра, і каля 12 гадзін мы ўжо маем першы кароткі адпачынак ля знака “Вадасховішча”. Ужо з’явіліся першыя мазалі – нашыя верныя спадарожнікі…Дастаюцца “ссабойкі”. Пасля чуем: “хуценька ўставайце, кеды абувайце!..” І мы вырушаем далей…

 

Няхай бліжэйшыя 2 дні пілігрымкі кожны напіша для сябе сам. У сваім сэрцы!)) Гісторыя ў кожнага свая.

 І толькі ад меня залежыць, чым я напоўню гэты час…

 

Дзень трэці. 1 ліпеня.

Сёння можна больш паспаць. Палаткі стаяць  на полі, таму падымаемся перад самай ранішняй малітвай. Наперадзе 8 км – найкарацейшы дзень, і думкамі мы ўжо ў самым канцы нашага падарожжа.

9.00. З’елі аўсянку, спакавалі прамоклыя рэчы – ноччу ішоў дождж і добра падмачыў нас.

10.00. Ідзем па пыльнай дарозе, моцна паліць сонца. Наперадзе бачым крыж. Падыходзім бліжэй, каб укленчыць,і не верым сваім вачам – лаўка ля крыжа застаўлена міскамі з клубнікай – нас чакалі тут з раніцы. Побач маленькая бабуля. Здаецца, яна выбрала са свайго агарода ўсю ягаду. Кранае да слёз…

Пробачш вырашае затрымацца тут, таму ў духу ўдзячнасці праводзім пад гэтым крыжам набажэнства Крыжовага шляжу.

11.00. Апошнія кіламетры. Мы ў вёсцы Курчына. Тут правядзем бліжэйшыя 2,5 гадзіны. З году ў год жыхары гэтай вескі рыхтуюць для нас лазні. І гэта сапраўднае шчасце… Яшчэ цікавей, што некаторыя лазні стаяць сярод пасекі! Пасля нас частуюць гарбатай. Зразумела з мёдам)

12.00. Збіраемся ў канцы вёскі. Чысценькія, нібы адноўленыя. Маем класны абед – халаднік, бульба…

Становімся ў кола, трымаючыся за рукі. Па чарзе дзякуем арганізатарам нашай пілігрымкі. Гэта амаль канец трохдзённага падарожжа. Спяваем “Хай цябе Пан Бог благаславіць”..

13.00. Прыгожымі радамі ідзем па роўненькай дарозе. За лесам ужо добра бачны вежы Будслаўскага санктуарыя. З правага боку далёка заўважаем блакітную стужку, крыху далей – белую. Гэта іншыя пілігрымкі рознымі шляхамі сцякаюцца ў Будслаў. Пачуццё, што і не было мінулых дзен, кожны поўны сіл і патаемнай радасці.

13.30. Сустракаем апошнюю перашкоду – пост міліцыі. Сустракаем іх песняй)) Пераглядаюць нашыя рэчы, у кагосьці канфіскоўваюць лыжку, у іншага – ножык.

13.40. Мінулі пост. Вось яна! Будслаўская святыня! За гэтым паваротам! Праходзім праз жывы калідор – з абодвух бакоў нас вітаюць жыхары вёскі, ветліва машуць нам. Прывітанне, Маці Божая!

На ступеньках санктуарыя – кусташ Будслаўскага санктуарыя . Ён акрапляе нас асвечанай вадой, благаслаўляе. А мы ўсё працягваем спяваць, спяваем настомна, гэта спеў нашай душы, спеў нашай вілейская пілігрымкі. І вось наканец уваходзім…

Эмоцыі перахлёстваюць, але трэба суцішыць сябе.

Матуля!  Я дайшла! Дзякую за гэты час, за тых, хто крочыў побач і падтрымліваў. За тое, што давала мне сілы, калі здавалася, што далей ісці ўжо не магчыма.  Прашу цябе, прымі цяжкасці, якія спаткала ў часе пілігрымкі, прымі мае мазалі. Маці Божая, Ты ведаеш усе мае інтэнцыі…Мая Матуля, аддай усё гэта Свайму Сыну!

Скончылася чарговае падарожжа. Яно яшчэ больш з’яднала нас! Перагорнем гэтую старонку.

Распачынаецца другая частка) Час Будслаўскага фэсту!Ужо літральна праз некалькі гадзін распачнецца Святая Імша з удзелам усіх пілігрымаў, апоўначы – найпрыгайшая Эўхарыстыя злучаная з працэсіяй са знічамі. Ноччу – канцэрты і забавы для моладзі. А заўтра – само свята Маці Божай Будслаўскай. Час багаты на духоўнае аднаўленне.

Маці, буду ікнкуцца быць лепшай, быць дасканалай! Дапамажы па-сапраўднаму перажыць наступныя 2 дні. І дзякую, што я тут! Сярод тысяч верных Табе!

Маці, гэта сапраўднае шчасце!

 

 

Прочитано 3193 раз Последнее изменение Понедельник, 19 Март 2012 19:01

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Актуальнасці

  • 28 звычайная нядзеля (13 кастрычніка 2024 г.)
    Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю…
  • 27 звычайная нядзеля (6 кастрычніка 2024 г.)
    27 звычайная нядзеля  (6 кастрычніка 2024 г.) Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы…
  • 26 звычайная нядзеля (29 верасня 2024 г.)
    26 звычайная нядзеля  (29 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак ў 9.00. У месяцы кастрычніку Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце…
  • 25 звычайная нядзеля (22 верасня 2024 г.)
    25 звычайная нядзеля  (22 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены ў наступную нядзелю. У суботу 12 кастрычніка ў…
  • 24 звычайная нядзеля (15 верасня 2024 г.)
    24 звычайная нядзеля  (15 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні:У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. У суботу 12 кастрычніка…
  • 23 звычайная нядзеля (8 верасня 2024 г.)
    23 звычайная нядзеля  (8 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 13 па 15 верасня: Пятніца 13 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго збавеннай Смерці: 12.00 – Святая Імша 13.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага…
  • 22 звычайная нядзеля (1 верасня 2024 г.)
    22 звычайная нядзеля (1 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння…
  • 20-21 звычайная нядзеля (18, 25 жніўня 2024 г.)
    20-21 звычайная нядзеля (18, 25 жніўня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. 31 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў,…
  • 19 звычайная нядзеля (11 жніўня 2024 г.)
    19 звычайная нядзеля  (11 жніўня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Пад час кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00,…