Адмін
Рэдакцыя сайта
Нашы дзеці і моладзь наведалі парафію ў в. Войстам
5 кастрычніка група дзяцей і моладзі нашай парафіі наведала парафію ў в. Войстам на ўрачыстае распачацце новага катэхетычнага года.
Успамін Анёлаў Ахоўнікаў у нашай парафіі (+новае фота)
2 кастрычніка дзеці нашай парафіі сабраліся на вячэрнюю святую Імшу, каб разам адзначыць успамін Анёлаў Ахоўнікаў. Дзеці былі вельмі разнастайнага ўзросту: ад самых маленькіх да выпускнікоў.
Пілігрымка нашай парафіі да Маці Божай Бялыніцкай у г. Горкі
“Узнесціся над штодзённасцю і смерцю”: Фэст і адпустовая Св. Імша ў нашай парафіі
14 верасня ў свята Узвышэння Святога Крыжа адбылася адпустовая ўрачыстасць у нашай парафіі. Адпустовую Св. Імшу а 10 гадзіне ўзначаліў кс. Кірыл Бардонаў, які родам паходзіць з нашай парафіі.
З Богам у новы навучальны год! (+ фота)
У апошні дзень лета, у нядзелю 31 жніўня наша парафія сабралася на ўрачыстай Св. Імшы, падчас якой мы асаблівым чынам прасілі Божага благаслаўлення на новы навучальны і катэхетычны год.
Расклад катэхез 2014 - 2015
Успаміны пра летні адпачынак у Польшчы
З 19 па 31 ліпеня група дзяцей і моладзі нашай парафіі, якія прымалі ўдзел у Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве, адпачывалі ў гарах у мястэчку Паронін каля горада Закапанэ. Праграма адпачынку ўключала фізічнае аздараўленне, духоўны ўзрост і знаёмства з культурай і побытам паўднёвай часткі Польшчы.
"У гасцях" у Маці Божай Будслаўскай
З 18 па 23 жніўня дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся “ў гасцях” у Маці Божай Будслаўскай на час духоўных практыкаванняў. Падобныя рэкалекцыі ў Будславе перад пачаткам навучальнага года сталі ўжо добрай традыцыяй нашай парафіі. Дзеці і моладзь на працягу ўсяго года чакаюць гэтых незвычайных дзён, праведзеных побач з Нябеснай Матуляй у Будслаўскім Санктуарыі.
Хваліць Пана Бога не толькі спевам (+ фота)
З 15 па 17 жніўня ў Будславе адбыліся рэкалекцыі парафіяльнага хору "Angeli", якія распачаліся святой Імшой ў пятніцу позна вечарам. Будслаўская базыліка, напоўненая незвычайнай для гэтага месца цішынёй, падалася ўдзельнікам хору яшчэ больш велічнай. Стоячы ў прэзбітэрыум, так блізка цудоўнага абраза Маці Божай, св. Імша перажывалася вельмі глыбока, з хваляваннем.
Прыпынак 1. Чэнстахова
Многія з нашых пілігрымаў першы раз наведалі Чэнстахову, але і для тых, хто ўжо тут быў, гэта было радасцю, бо ў Чэнстахову хочацца заўсёды, тут своеасаблівая духоўная атмасфера. Маці Божая Чэнстахоўская – Чорная Мадонна, як тут яе называюць з-за цёмнага колеру абраза – спаглядае на нас, нібы запрашаючы да размовы.



