Адмін
Рэдакцыя сайта
гурт "Подых Духа" ў Вілейцы
17 чэрвеня 2012 г. а 16.00 у рамках прыміцыйных урачыстасцей кс. Кірыла Бардонава у Вілейскім доме культуры адбыўся канцэрт музычнага гурта “Подых Духа”. Выступленне маладых таленавітых людзей прынесла радасць многім вілейчанінам, якія далучыліся да праслаўлення Бога праз спеў.
Галерэя
Запрашаем пазнаёміцца з жыццём нашай парафіі праз відэа- і фотаматэрыялы!
Галерэя Відэа
Прэзентацыя парафіяльнай супольнасці
Спартыўныя сустрэчы ў нашай парафіі
Спартыўныя сустрэчы ў нашай парафіі частка ІІ
Эўхарыстычная Працэсія па вуліцах нашага горада
10 чэрвеня 2012 г., у Х Звычайную Нядзелю, па вулiцах нашага горада прайшла ўрачыстая Эўхарыстычная працэсiя, у якой прынялі ўдзел вернiкі з Вілейкі і ваколіц.
Брат Андрэй Ахрэм стаў дыяканам
Сёння, 9 чэрвеня, наш парафіянін Андрэй Ахрэм,які належыць да супольнасці айцоў францішканаў, а 12.00 у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай атрымаў з рук біскупа Кашкевіча дыяканскае пасвячэнне.
Новая кованка ў касцёле
Учора, 8 чэрвеня, была ўстаноўленая новая кованка пры галоўным уваходзе ў касцёл, якая дазволіць жадаючым памаліцца ў святыні на працягу дня.
Пілігрымка ў Будслаў 2012
4 па 7 ліпеня 2012г. адбудзецца пешая пілігрымка нашай парафіі да нацыянальнага санктуарыя Маці Божай ў Будславе.
Арганізацыйная сустрэча з жадаючымі прыняць удзел - 1 ліпеня пасля Эўхарыстыі а 10 гадзіне.
Шчыра запрашаем!
Планаванне сям'і
Малітоўныя інтэнцыі Жывога Ружанца на месяц чэрвень
У месяцы чэрвені 2012 года будзем асаблівым чынам памятаць у нашых малітвах аб інтэнцыях Святога Айца Бенедыкта XVI:
Агульная: Каб веруючыя маглі распазнаваць у Эўхарыстыі жывую прысутнасць Увас крослага, які таварышыць ім у штодзённым жыцці.
Місійная: Каб хрысціяне ў Еўропе адкрылі нанова сваю ідэнтычнасць і з большым запалам удзельнічалі ў абвяшчэнні Евангелля.
Парафіяльная інтэнцыя гучыць наступным чынам: Каб дзеці і моладзь падчас летніх канікулаў няспынна жылі з Богам.
Пасвячэнні дыякана Кірыла і клерыка Міхала
Як ужо паведамлялася раней, 16 чэрвеня 2012 г а 18.00 плануецца святарскае пасвячэнне дыякана Кірыла Бардонава, а таксама дыяканскае пасвячэнне клерыка Міхала Бубена.
Заклікаем Вас, дарагія браты і сёстры, малітоўна падтрымаць дыякана Кірыла і клерыка Міхала, каб прыняўшы пасвячэнні маглі быць добрымі слугамі ў Касцёле!
Каб кожны жадаючы мог прыняць удзел у пасвячэнні, парафія арганізоўвае аўтобусную паездку ў Мінск. Выезд адбудзецца 16 чэрвеня ў 15.00 і вяртаемся адразу пасля заканчэння ўрачыстасці.

17 чэрвеня ў нашым касцёле адбудзецца Прыміцыйная, гэта значыць першая Святая Імша будучага ксяндза Кірыла. Пачатак урачыстасці адбудзецца ў 9.20 каля бацькоўскага дома па вул. 17 Верасня 31. Далей адбудзецца працэсія з прыміцыянтам да касцёла. У 10.00 распачнецца Святая Імша, на прыканцы якой будзе ўдзеленае благаславенне з рук прыміцыянта.
У 16.00 у Вілейскім доме культуры адбудзецца канцэрт семінарыйнага музычнага гурта “Подых Духа”.
Пасля заканчэння канцэрта каля парафіяльнага дома адбудзецца пачастунак для дзяцей, моладзі, хораў і для ўсіх жадаючых.
Шчыра запрашаем усіх парафіянаў прыняць актыўны ўдзел ва ўрачыстасцях!



